стаяцяльны, рукі на яе ні клаў, пальцам ні зачапіў, жыў i душы ў ёй не чуў. Гэдак цікадаваў. Сав., Стаўб. p.
РУКІ ПАГРЭЦЬ н а ч ы м. Гл.
ПАГРЭЦЬ РУКІ н a ч ы м.
РУКІ ПАДАЮЦЬ у к а г о. Гл.
РУКІ АПУСКАЮЦЦА (падаюць) ў к а го.
РУКІ ПЭЦКАЦЬ. Гл.
ПЭЦКАЦЬ (усадзіць) РУКІ.
РУКІ УМЫЦЬ. Гл.
УМЫЦЬ РУКІ.
РУКІ УСАДЗЩЬ. Гл.
ПЭЦКАЦЬ (усадзіць) РУКІ.
РУК НЕ ЧУЦЬ. Гл.
НЕ ЧУЦЬ РУК.
РУКОЙ ПАДАЦЬ д а ча г о. БлІзка, недалёка. Тут да лесу рукой падаць, дойдуць самі, а вы яшчэ думаяця весьці іх на гэтым драндулеці. Гор., Стаўб. р. Цяпер-то добро: ці памыцца, ці алешыну якую прынесьці, ці так паляжаць, выгада — рэчка рукой падаць. Сав., Стаўб. р. У нашум калхозі ест усе махчымасьці бураке без затрымкі атпраўляць дзяржаве: да Гарадзейскаго сахарнаго (завода) рукой падаць. Там жа.
РУКУ ДЗЯРЖАЦЬ ч ы ю. Тл.
ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) РУКУ ч ы ю.
РУКУ ПАДЫМАЦЬ на к а го. Гл.
ПАДНЯЦЬ РУКУ на к а г о.
РУКУ ТРЫМАЦЬ чыю. Гл.
ТРЫМАЦЬ (дзяржаць) РУКУ чыю.
РЭБРЫ I СКУРА ў к а го. Гл.
СКАБЫ ДЫ С КУРА ў к а г о. ' РЭБРЫ ПАЛІЧЫЦЬ (пералічыць) к а м уг Фізічна пакараць каго, набіць, надаваць. «Учоро ў клубі, казаў Тадзік, біліся». «Хто там біўсё! Толькі аднаму Віціку, мусіць, трохі рэбры палічылі, але жыць па гэтум будзя». Гop., Стаўб. p. Ён напіўся, палез біцца, а яны мальцы здаровыя, пералічылі яму рэбры. H. Тур., Уш. p. Вот зараз рэбры палічу, калі ні пойдзяш адгэтуль, ідзі! Веч., Стаўб. p.
РЭДЗЬКУ ЕСЦІ. Дрэнна жыць у сям'і, часта сварыцца. Сын прышоў з войска, пабраліся (пажаніліся), а цяпер рэцьку ядуць. У нас гэдак кажуць, калі сварацца між сабою. Пр., Стаўб. p.
РЭЗАЦЬ ПРАУДУ У ВОЧЫ: Гаварыць прама, 'адкрыта, не саромеючыся i не баючыся. Я люблю Пятроўскую. Старушачка высокая, акуратная, бес канца справядлівая: свой, чужы — рэжа праўду ў вочы. Cae., Стаўб.р
Дадатковыя словы
сямі
24 👁