Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
e САБАК ГАНЯЦЬ. Асудж. Сноўдацца без справы, гультаяваць, лынды біць. Такі хлопяц вялікі, кап ён калі мацяры памох што зрабіць, вядро вады прынёс. Не. От, ходзіць недзе ўвесь дзень, сабак ганяя. Ці хоць бы ксёншку якую пачытаў, у школу ш ходзіць. Сав., Стаўб. p. Цяпер дзецям няма чаго рабіць, от яны й ганяюць сабак. А мой (сын) н екал i то жаць, то зельё рваць — так ні сядзеў.Талг. э/m. Хлопяц лядайкі зрабіўса: Рабіць нічога ні хоча, ні чытаць, ні пісаць ні заста-' віць, ганяя сабак па: Замку (назва ўрочышча) цэлы дзень. 'Гр., Слуц. p. САБАКАМ CEHA КАСІЦЬ х.то. Недобразыч., непав. Жыць, знаходзіцца невядома дзе, прапасці, знікнуць. Валяк яе быў ніпаслушны, лядачы, грысься з маткаю, a ціпер ні знаю дзе, недзя сабакам сено косіць, жонку кінуў. Сав., Стаўб. p. Майка пытаяцца рас у міне: «Дзе наш папко, мама?» А што ёй сказаць? «Нямаў— кажу,— твайго папкі, сабакам сено косіць». Жац., Стаўб.р. СЛБАКУ (кату) ПАД ХВОСТ. Зласл. Дарэмна, за нішто (вьікінуць, аддаць i г. д. што). У нядзелю езьдзіла на базар у Mip, думала, утаргую за яйца. Базар вялікі, але купцоў мало, дзёшаво аддала, выкінула сабаку пад хвост рублей пяць. Ас., Стаўб. р. Столькі рабілі, сьпіны гнул i, i ўсё кату пат хвост — то падаткі, то стрыхоўка, то якая другая халера, а сабе нічого ні аставалосё. Хал., Стаўб. р. Сусет мой закалоў добраго япрука i папёр у Мінск, думаў грошай грабяне. Аж многа сала навезьлі, то прадаў тайно. Казаў, сабаку пат хвост выкінуў, каб знаў, у Стоўпцах на базу здаў бцуГор., Стаўб. р. Вока правае сьвярбіць, можа, плакаць буду, суд жа паказацельны. Хаця п штрафу (за самагонаварэнне) многа не ўкацілі, а то прыдзецца рублёў дваццаць кату пат хвост выкінуць. Бял., Лаг. р. Ты за сваю работу палучыш грошы скора, а мы што дзяўолі скручыўшыся, усё кату пат хвост. Там жа. САГНАЦЬ АХВОТУ. Гл. ЗБЩ Ь (сагнаць) АХВОТУ. САГНАЦЬ СЕМ ПАТОУ. Знясіліцца, змучыцца цяжкай фізічнай працай; стаміцца. Зіма. Марос. А мы тралюям дзераво. Натомісьсяў нох ні павалачы. Сем патоў згоніш, пака прывязеш тую штуку (бервяно). Сав.,?30 : ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бц^гор, дзяўблі, эіm
1 👁
 ◀  / 321  ▶