ла толькі щастуха (шостая частка зямельнага надзелу). Ражжывайса як хочащ, калі рук німа за што зацяць. Трух., Кап. p. Каго-каго, а мяне вайна гэтая не абышла. Немцы спалілі хату, жылі ў лесе, аш пакуль ні прагналі немцаў. А як вярнуліся зь лесу, няма за што рукі залажыць. От як было, мая міленькая. Чар., Мядз. р. Ты пытаясься, як даўней жылосё. Усяго было. Hi было за што рук зацяць часамі, а жылі, бо жывым у магілу не палезяш. Сав., Стаўб. р. РУКІ ЗЛАЖЬЩЬ. СпачУван. Памерці, загінуць. Звіхтавала (сапсавала, падарвала) мая Крыстына здароўе цяжкаю работаю, бес пары рукі злажыла. Януш., Лаг. р. Той Ператоцкі недзя на вайне загінуў, там рукі злажыў. Г ал., Стаўб. р. РУКІ I НОГІ ЦАЛАВАЦЬ ка му. Гл. ЦАЛАВАЦЬ РУКІ I НОП к а м у. . РУКІ НАЛАЖЫЦЬ (на сябе). Скончыць жыццё -самагубствам, памерці. Ен удавец, чакаў той нявесткі, як бога, i памыць, i прыбраць. А сын жаніўсё, i бацька аткінулі. Той бацько паглядзеў-паглядзеў i рукі налажыў. Сав., Стаўб. р. Цьвірчышына Юзя ат цяшкай работы, ад гора ў маладым веку рукі на сябе налажыла, ні вытрымала такога жыця. Ст. Св., Стаўб. p. Мама памерла ні па хваробе,' але тата памёр, дак яна прынялася, плакала, крычала. Прастудзілася, i скорапасьціжныя сухоты прыключыліся, a праз восім месяцаў рукі налажыла. Сав., Стаўб. p. Умесьці іх i пахаранілі на тым бірагу, кала Хвецькінай дзірэўні, на гарушкі — на магілках жа іх нільзя было хараніць, яны ш самі на сябе рукі налажылі (яна ўтапілася, а ён не перанёс яе сьмерці й засіліўся), M. Katu., Гар. p. РУКІ НЕ ДАХОДЗЯЦЬ д а ча г о, да ка г о. Быць моцна занятым, не мець часу заняцца чым, кім. I падлога згніла, i хата небам крыта, а часу німа на гэту работу, да ўсяго рукі ні даходзяць самому рабіць, а людзей наймі — грошай трэба. Кав., Старадар. р. Распусьціўся мой малец, рукі да яго ні даходзяць за гэтаю работаю. Зал., Стаўб. р. Хаты німа чым прыгрэпці. Трэба будзя купіць венік i шчотку, але рукі не даходзяць да ўсяго за гэтаю работаю. Сав., Стаўб. р. РУКІ НЕ КЛАСЦІ н а к а г о. Не біць, не крануць каго. Каб які ліхі, а то гэдакі спакойны, харошы, сама
1 👁