толькі ўчора жарабятка дарэзалі». Я катлету ў рот, а яна з рота, так і расьце ў роце, так і расьце. Чуць я зьела тую катлету. Слаб., Лаг. р.
РАСЫ (расінкі) Ў РОЦЕ НЕ БЫЛО. Зусім не еў, не піў. Пайду пасьнедаю, а то за пяць дзён ръса ў році ні была да двох часоў,— талакой вазілі дровы бабам. Ліцв., Карм. р. А я ж табе бульбу з васьмі да пяці выбірала, расінкі ў роце не было, а ты мне скулу заплаціла. Ульян., Сен. р. Сьвіню эту так цяшка было карміць, штотыдзень гудзе й гудзе. Адзін рас дак ужэ думала, шта дойдзя, тры дні пластом ляжала, макавай расінкі ў роце не было за тры дні. Гр., Слуц. р.
РАЎЦІ РОЎМА. Гл. РОЎМА РАЎЦІ.
РАЎЦІ ЯК КОНЬ. Гл. ЯК КОНЬ РАЎЦІ.
РВАЦЬ ЖЫЛЫ (пуп). Працаваць з максімальным напружаннем, напружвацца з усёй сілы. І баба рвала жылы разам са мной. Дзяцей цягала за плячыма ў поле, усю работку рабіла зь дзеткамі, покуль узрасьлі. Януш., Лаг. р. Як ба хто другей скызаў даць пяць рублей на ачыстку калодзежа, дала б два рублі, ні пяць — два, затым што кыпаў, а Нідбайлава ні панімаю, панімаць ні хачу, прывык загадываць толькі. Як кыпалі (калодзеж), тады Нідбайлаў ні рваў пуп, ні дзеці яго ні рвалі пуп, тады ён ні іньцірысуваўся. Ліцв., Карм. р. Што з таго, што мы на сваёй зямлі рвалі жылы? Што мы мелі з таго? Карысьці ніякай ні было, усё аддай на пастаўку. Хал., Стаўб. р. Нек горна, абінна, за дзесяць капеяк рві пуп цэлы дзень. Але што зробіш! Свайго поля толькі чацьвярцінка была. Гр., Слуц. р.
РОВАМ РАЎЦІ. Моцна, гучна плакаць. Гэто сягоньнячы прыбягаю с поля, а мае дзеці нешто там ні памірыліся, меньшая ровам раве сярот хаты, а ў хаці ўсё дагары нагамі. А тут сьвіня пішчаць, даваць трэба. Работы хоць разарвіся! Сав., Стаўб. р. Ніхто яго там ні чапаў вельмі, але як увёўся, то ровам роў. Далёко чуваць было. Там жа.
РОГІ АБЛАМАЦЬ каму. Асудж. Прымусіць каго скарыцца, збіць фанабэрыю. У сельсавеце выступая некі махлакаваты мужык супраць пратсядацяля, ніправільно паводзіць пратсядацяль. Ён слухая, слухая, а тады як стаў сам выступаць. Ён гэтаму мужыку як бачыш рогі абламаў. Мне панаравіласё выступленё пратсядаціля. Вар., Стаўб. р.
87 👁