Старонка 226
◀ / 321 ▶
РОГІ ВЫРАСТУЦЬ (вырастаюць) у каго. Пыхлівы, фанабэрысты, ганарысты хто. Калі ні будзяш укладаць дзяцей, вучыць добраму, то разбасячацца, рогі вырастуць на галаве. От паглядзіш! Хал., Стаўб. р. І што з гэтым хлопцам робіцца? Ні слухае, хоць ты што, бакі запірае, слова яму ні скажы. І калі ў цібе гэто рогі вырасьлі? Пачакай, вот дабяруся я да цібе, то дам. Сав., Стаўб. р. Не патурай ты яму, а то ў яго рогі на галаве вырастуць. Ян., Нясв. р. Сынок у яго добрая цаца, ведамо, распусьціў. Работы ніякай, толькі гулі зная. Слухаць перастаў, агрызаяцца бацьком. Рогі вырастаюць у хлопца. Зал., Стаўб. р. РОГІ ПАЗБІВАЦЬ каму. Гл. ПАЗБІВАЦЬ (збіць) РОГІ каму. РОДАМ БЯРЭ каго. Пачаліся перадродавыя схваткі ў каго. Мяне родам бярэць, а я Сямёну рубашку мыю. Ну, але тады чуць ні памёрла, прастудзілася. Ульян., Сен. р. РОЕМ (шнурам) ХАДЗІЦЬ за кім. Карыстацца поспехам у каго. У нас быў дзяцюк, і ён, гэты дзяцюк, мая ты міленькая, быў багаты. Як было яму дваццаць дзевяць гадоў, дзяўчата за ім роем хадзілі, а цяпер яму каля сарака, ходзіць абдраўшыся, чужыя місы падлізвая. От як бывая. Каг., Лід. р. Ні даюць праходу дзяўчаты, шнурам ходзяць за аграномам. Бял., Лаг. р. РОТ ЗАТЫКАЦЬ каму. Гл. ЗАТЫКАЦЬ (заткнуць) РОТ каму. РОТ ПАЛАСКАЦЬ. Асудж. Пляткарыць, абгаворваць каго. Ныма того чоловіка на сэлі, шоб вона по ёму рот ны полоскала. Вел., Пін. р. Моя з Луцэрою як сойдутца, дак одно й робота, шо роты полошчут цэлый божый дэнь. Там жа. РОТ РАЗЯВІЦЬ (разінуць). Вельмі здзівіцца. Схадзіла ў ягады, бабы прэтукалі (многа гаварылі, дзяўблі пра адно і тое ж): «Во бачыш. Так дак хворая, а ў ягады паехала». Мар'я Акулавых і тая рот разінала: «Ні паверым Хрысьціне, ні паверым прытворшчыцы». Ліцв., Карм. р. Грышко аж разявіў рот, калі ўбачыў, што такія дровы харошыя. Сав., Стаўб. р. Загледзяцца, зазявацца, задумацца. Ішла, рот разінула — машына падбіла. Ульян., Сен. р. Ішоў, рот разявіў, а ехаў на ровары дзяцько некі і падбіў. Трэба было трохі аглядацца па баках, не разяўляць рот, а то й калекай нідоўго зра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 321 ▶