ударыць па носе. Чаго ш ты равеш? Сам сабе расквасіў нюхаўку, ніхто цібе ні чапаў. Зал., Стаўб. р. Трэба было нюхаўку расквасіць за гэто. Жарты, хлопяц прышоў ледзьве жывы, увесь мокры-макрусінькі, плача: «Міне Сашка ў тартоўню (яма на балоце, дзе выкапалі торф) папхнуў». «А чаго вы там насіліся, каля тых тартоўняў?» Сав., Стаўб. р. Гадкія хлопцы Міхашчай. Улезьлі ў агарот і здрасавалі гуркі пад яблыняй. О, кап я іх злавіў тамака, ото б расквасіў катораму нюхаўку. Жац., Стаўб. р.
РАСПУСЦІЦЬ НЮНІ. Гл. РАЗВЕСІЦЬ (распусціць) НЮНІ.
РАСПУСЦІЦЬ ЯК ДЗЕДАВУ ПУГУ каго. Патураць, даваць волю каму (звычайна пра дзяцей). Дачку выгадавала, выпяленг'увала, распусьціла як дзедаву пугу. А цяпер і сама ні рада. Бач, на ферму, кажа, мужык пойдзя, а дачка сядзіць дома, дачка ня йдзе. Сав., Стаўб. р. Ціпер дзеці ўсе разбэшчаныя, ні слухаюць бацькоў. А я даўно казала: распусьцілі вы іх як дзедаву пугу, то ці будзя дабро. Бацькам камандуюць! Гор., Стаўб. р.
РАСПУХАЦЬ ЯК ПРЫ НАДЗЕІ. Распаўнець, мець вонкавае падабенства з цяжарнай жанчынай. Іран., недобразыч. Быў малады спрытнянькі, а гэта здаровы зрабіўся, распух як пры надзеі, бруха гэна выперла, як у бабы бярэмяннай. Бял., Лаг. р. Нос той вялізны, што бульбіна, сам таўсты-таўсты, распух як пры надзеі. Відаць, што добра жывецца. Там жа.
РАССЫПАЦЬ КРУПЫ. Пасварыцца. Увесь век мы пражылі зь ей вугал з вуглом, хадзілі заўсёды разам, сябравалі, а потым і рассыпалі крупы. Ульян., Сен. р.
РАСЦЕ Ў РОЦЕ. Без апетыту, з нежаданнем, не хочучы есці што. Наша Аня ото лютаега. Сядзе есьці і ў році расьце. Сав., Стаўб. р. Непрыемнае на смак што. Наварыла капусты, гэдака смашна ўдалася, а ён кажа, расьце ў році. Ужо ні ведаю, што яму гатаваць. Сав., Стаўб. р. Гуркоў насаліла, да некія неўдаліса. У роце расьце, як возьмяш. Гр., Слуц. р. Агідна, няма ніякага жадання есці. А пасадзіць сьнедаць, а ад той яды аж ўсё ў роця расьце. Сала тое елкае, салонае, старое, яечка як укусіш, дык і разявісься. Хож., Маладз. р. Сястра паставіла місу катлет (а неік посьля вайны гэта было) на стол, частуе й кажа: «Еш, сястрычка, сьвежанькія,
82 👁