прыстаў да яе як да смалы якой: «Пашлі й пашлі»,— а ў яе гэдак галава балела, ні пашла, як ні прасіў. Кущ-, Кл. р. Чаго ты прыліп да гэтаго Воляся як да смалы? Ідзі на двор, пагуляй, кветачак нарві, можа, ужо т р у с и ку знойдзяш якую. Схадзі, схадзі, унучак. Сав., Стауб. р. Чаго ты да яе прыстаў як смала. Апраніся, ідзі пагуляй зь дзецьмі на дварэ. Востр., Зелье, р. ПРЫШЫЙ КАБЫЛЕ ХВОСТ. Непае., непаш. Непатрэбен, лішні, не мае ніякіх адносін, дачынення да каго, да чаго. Кажаця, каб дзяцьку пазваць. Хто яго ведая, той дзядько тут прышый кабылі хвост. Управяцца i Вацік з Юзікам, сабе ш колюць (свіней), чужых ні длічуць. Сае., Стаўб. р. Гэто ж мой надумаўсё прасіць i таго ж Жадерава (на імяніны). А я кажу яму: «Hi прасі, брытко ад людзей, зь яго ўсе вунь сьмяюцда. Зьбярудца твае таварышы, свае хлопцы, е кім робіш, пагуляяця. А той тут прышый кабыля хвост». Гор., Стаўб. р. ПТУШЫНАГА МАЛАКА (толькі) НЕ ХВАТАЕ (няма). Аб багацці розных прадуктаў, закусак; не хапае толькі таго,, чаго ў сапраўднасді i быць не можа. Бельмо ж багатая свадзьба была, сталэ аж гнудіся ад закускі багатае: i каўбас усялякіх, i салатаў, i мясного — усяго хватало, апроч птушынага малака. Падг., Кар. р. Узьлес дзет на неба, а там? Чаго толькі там ні хватая! Усягоусяго шмат, аднаго толькі птушынага малака німа. Арэш., Бяр. р. Цяпер людзям жыць а жыць, дабра ўсякаго, Чаго ты хочаш, птушынаго малака толькі ні хватая. Вот жыцё прышло! Жац., Стаўб. р. Як жылі на поўначы, ў іх ўсяго-ўсяго было, можа, птушынаго малака ні хватало, аклад двайны палучалі, яна заведувала кафэйнай. Там жа. ПУСКАЦЦА НА ХІТРЬІКІ. Хітраваць, падманваць. Hi глядзі, што малы, а вот лжэ, пускаяцца на хітрыкі ўсялякія. Сае., Стаўб. р. Ай, смаркач, малако на губах ні апсохло, а ўжо на хітрыкі пускаяцца. Скажу бацьку, то нацягая за вушы. От сьвет пашоў! Гор., Стаўб. р. ПУСКАЦЬ ДЫМ У ВОЧЫ к а м у. Гл. ДЫМ ПУСКАЦЬ У ВОЧЫ к а м у. ПУСКАЦЬ (напусціць) НА МУКУ ка г о. Пакідаць на гадоўлю (скаціну, птушку), не разлічыўшы харчы. Куранятаў болій за трыццаць, пасадзілі дзьве квакухі. Іх жа карміць нада, а ён жа жалеіць. Та нашто ш ты пускаў на муку? Ліце., Карм. р. Напусьціла на муку гэ
2 👁