Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ні мне, а сабе дадому, сьцішком прыбрау к рукам, i ні знайся. Сыіі цяпер на чым хочаш. Гор., Стаўб. р. ПАИСЦ1 НА ПРЫМАКІ д а ' к а г о. Гл. ПАЙСЦІ (ісці, прыйсці) НА ПРЫМЫ (на прымакі) д а каг о. ПРЫЙСЦІ НА ПРЫМЫ д а ка г о. Гл. ПАЙСЦІ (ісці, прыйсці) НА ПРЫМЫ (на прымакі) д а к а го. ПРЫЙСЦІСЯ ДА СПАДОБЫ д а м у. Спадабацца, быдь да густу. Прыехала да нас тут дзеўчына некая з-за Стоўпцаў. Так, нішто сабе, от некая жмурачка, маленькая, круглянькая. Пажыла, можа, з год i замуж выска'чыла. Прышлася да спадобы Івану Курылу. Сав., Стаўб. р. Селі, гаворым. А я ўсё на свата цікую, натто ж ён мне да спадобы прышоўся. Вёрткі, спрытны, а так прыгожыўся, што від меў куды мілейшы i спадабнейшы, чым у маладого. У сел., Навагр. р. Наварила ў чыгунку верашчакі зь мясам-салам, i ўся. Дзеці выялі. Даўно ні варыла, то нрышлася да спадобы, нічого ні асталосё. Жиц., Стаўб. p. ПРЫЙСЦІ НА ПАМЯЦЬ. Успомніць, прыпомніць што. Можа ў вас, у том хазяйсьцьвянном (гаспадарчым магазіне) якая замаска мне на печ ест. Глінай замажу — пабудзя, пабудзя й адвальваяцца. Можа калі прыдзя на памяць, купі мне. Сав., Стаўб. p. A ў Мінску гэтаго чалавека сустрэла, што ў вас быў.. ні ўспомню, як вы яго называл!, не ўрыдзе на памяць. Прывітаўся ca мною, пагаварыў трохі, пра вас пытаўся. Жац., Стаўб. p, ПРЫКІДВАЦЦА АВЕЧКАИ. Дакор. Свядома наіўнічаць, Зрабіць выгляд недасведчанага, некампетэнтнага ў чым. Не прыкідрайся, Міхась, авечкай, ты ж быў ризам зь імі, ведаяііі, як там што, расказвай, дзе яны падзеліся. Зал., Стаўб. p. То чаго ты прыкінулася авечкай, словам ні абзавесься? Нябось, ведаяш, куды дзіця лазіла. Сав., Стаўб. p. ПРЫЛІПАЦЬ ЯК ДА СМАЛЫ. Гл. ПРЫСТАЦЬ (прыліпаць) ЯК ДА СМАЛЫ. ПРЫСТАВАЦЬ У ПРЫМЫ д а ка г о. Гл. ПАЙСЦІ (ісці, прыстаць) У ПРЫМЫ д а к а го. ПРЫСТАЦЬ У ПРЫМЫ д а ка г о. Гл. ПАЙСЦІ (ісці, прыстаць) У ПРЫМЫ д а каг о. ПРЫСТАЦЬ (прыліпаць) ЯК ДА СМАЛЫ. ПРЫ СТАЦЬ ЯК СМАЛА ДА ПЛОТУ. Незадав. Йадакучыць каму частымі просьбамі, назойлівымі роспытамі; назаляць, дадзяваць. Нядаўна кіно было ў клубе, то мужык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выскачыла, жйц, рйзам
4 👁
 ◀  / 321  ▶