ПРАПАСЦІ 3 ВУШАМІ. Згінуць, знікнуць. Сьнех мяккі-мяккі, тры-чатыры метры. Як ідзеш па трапінкі, нічога, як у сторану — прапаў з вушмі. Бяльм., Брасл. p. Адзін рас я лавіў рыбу. Загаціў еза (дзела зімою было), веЛьмі лезла рыба. Прынёс я дадому пудоў два рыбы, а жонка-кажэ, што немцы ў солтуса i, кажуць, што пойдуць трасьці рыбу па езох. Я пабех на рэчку (a ў мене быў першы ез ад села), закідаў палонку лядзінамі, адаля сьнёгам, а сам у кусты. В ось ідуць яны ўсё чарадою пад ез, а камендант i кажэ, што тут набером рыбы. Адале як шалыгнуў у палонку, то й шапка сплыла. А я сяджу ў кустах i думаю: «Вось як табе лавіць рыбу. Гад, прапау з вушмі». Кол., Нясв. р. ПРАПАСЦІ ЯК РУДЫЯ МЫШЫ. Марна загінуць.. Пачакайця, памру, то прападзяце як рудый мышы, калі вы маткі ні хочаця слухаць. Сав., Стаўб. р. Тады зь лесу як пачало жарыць з арудзіяў, то думалі ні выжывям, прападзём як рудыя мышы. Жац., Стаўб. р. ЛРАУДУ КРЬЩЬ. Адкрыта, шчыра гаварыць. Ня ўмея наш брыгадзір нас падвясяліваць, праўду крыя — i ўсе. Б ял., Лаг. р. А чаго я буду яго баяцца? Праўду крый — ды ўсё, а то ў дураках астанесься. Сав., Стаўб. р. ПРАХОДУ НЕ ДАВАЦЬ к а м у. Гл. НЕ ДАВАЦЬ ПРАХОДУ к а му. ПРОГЛЩА НАПАЛА на каго. Незадав., Многа з'есці чаго, прагаладаўшыся, есці як не ў сябе. Мае сьвіня, каб яны нечаго падохлі, не ўкарміць— пішчаць i пішчаць — не ўкарміць. I днём добро дала, малачай кідала, бяроскі прынесла — i ўсё давай. -Вот прогліца напала. Сав., Стаўб. р. Ідзі, ідзі рабіць, а то ўсё каля шкафчыка аціраясься, ні ўкарміць цябе, нека прогЛіца напала на хлопца — давай яму i давай, не набрацца яды тае. Гор., Стаўб. р. ПРОСА ТАУЧЫ. Гл. МАК (куццю, проса) ТАУЧЫ. ПРЫБРАЦЬ К РУКАМ. 1. к а г о. Прымусіць цаднарадкоўвацца, слухацца. Даўно ўжо пара прыбраць яго к рукам, бо вельмі ж распусьціўся, швэндаецца ўвесь дзень па вёсцы. Кав., Старадар. р. 2. што. Прысвоіць, украсці. Яна такая, што ні ш чым ні разьмінецца, усё прыбярэ к рукам. Кав., Старадар. р. Недзе машынка (запальнічка) прапала, можа дзяцько прыбраў к рукам, няйначай гэто яго работа. Сав., Стаўб. р. Прасіла яго прывесьці мне зь Мінска тоё лошко. Ен-то прывёс, але
Дадатковыя словы
зесці
3 👁