Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
пер ніхто ня ходзіць. Бывая, за дзень ніхто церас парох не пераступіць. Гр., Слуц. р. За цэлы дзень ніхто парох ні пераступіць, от ужэ зімою сумна у нас. Сядзяць старый дома, ці прасі ці ні прасі. Там жа. Нек даўней хадзілі адзін да аднаго, a діпер праз парог ні пераступіць ніхто. Што гэто зь людзьмі' сталасё?! Гор., Стаўб. p. ПРАЗ чы е РУКІ ПРАХОДЗІЦЬ. Гл. ПРАЙСЦІ (праходзіць) ПРАЗ чы е РУКІ. ГІРАЗ ЧОРНЫ ХОД. Гл. ЧОРНЫМ ХОДАМ. 3 ЧОРНАГА ХОДУ. ПРА ЗЯЗЮЛЮ. Гл. НА ЗЯЗЮЛЮ. ПРАИСЦ1 (праходзіць) ПРАЗ ч ы e РУКІ. Знаходзіцца пэўны час у распараджэнні каго. Кончыў усяго два класы, знаў чатэры дзейсьцьвія: множаньне, дзяленьне, складаньне i адыманьне. A колькі грошай прайшло праз яго рукі, як працаваў у райфо, налогі сабіроў! Бял., Лаг. p. Работы хваціло б на трох кладаўшчыкоў, a ён жа адзін спраўляецца. Устаня сь цёмнаго сьвету І да цямна, усяка маг'улінка праз яго рукі праходзіць. Сав., Стаўб. p. У яго работы як ні ў кога. Такі калхос, i ўсё ж праз яго рукі праходзіць. Ці пакамандаваць, ці сабранё якоё правесьці, усё трэба бачыць. Гор., Стаўб. p. ПРАМЫЦЬ ВОЧЬІ. Спаласнуць твар. Што гэто за дзеці: не прамые вачэй, ужо за стол скарэй суняцца. Сав., Стаўб. p. Ідзі, Мішка, вочы прамый трохі пасьля ночы, ні бачыш яшчэ, i лесь за стол, будзям сьнедаць. Там жа. Робяць механізатары много, ні дня ні ночы ні ведаюць, чуць сьвет прамыя вочы й пашоў. Гор., Стаўб. p. ПРАПАДАЦЬ ПРОПАДАМ. Форма выяўлення вялікага незадавальнення, прыкрасці з прычыны ча_го. Або яе жызьня! Ніколі ні адзёніцца, ні прыбярэцца як людзі. Самая нарадная плацьця —- сіццавая. Хай іна пропадам прападзець тыкая жызьць! Ульян., Сен. p.,A прападзі яно пропадам! Каб я цягаўсё цэлы божы дзень па гэтай макрэчы так сабе, ідзём дахаты! Жац., Стаўб. р ПРАПАСЦІ ЗА МАРНЫ ДЕНЬ. Загінуць за нішто, здуру. Агонь як падвінуўся i ўвесь на яго. Стаў ён гарэць як слуп агнявы. Прапоў за марны день. Пр., Стаўб. р. Гэта было ўжо даўнавата. Патходжываў дзісятнік да дзеўчыны i месны наш патхаджываў, хлопяц свой, сь Церабены. A вечарам пабіліся хлопцьі, гэты наш стаптаў дзісятніка, a тады палкаю зьбіў. I чалавек прапаў за марны день. Там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

магулінка, падвінўўся
4 👁
 ◀  / 321  ▶