Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ПОГАЛАСКУ ПУСКАЦЬ. Гл. ПУСЦІЦЬ (пускаць) ПОГАЛАСКУ. ПОРЦІЦЬ КРОУ к а м у. Гл. КРОУ ПСАВАЦЬ (папсавадь, порціць, папорціць) к а м у. ПРАВАЯ РУКА к а г о, ч ы я, у к а г о. Першы памочнік, дарадца. Столькі работы трэба зрабіць, але ш думаю, ты мне паможаш. Ты ш ў мяне правая рука, так што прыходзь заўтра зранку. Куни,., Кл. 'р. Лагодзіч ціпер orol Правая рука Уладзіміравіча. Вот толькі хварэя час-' то, лечыцца. I ціпер недзя на курорці. Сав., Стаўб. р. ПРАВАЛІЦЦА ПРАЗ ЗЯМЛЮ. Бясследна знікнуць, прапасці, згубіцца. Вот жа толькі што быў, гаварыў, а гэто зьнік, як праваліўсё праз землю. Ізноў шукаць давядзецца, дзе той хлопяц. Жац., Стаўб. р. Генько, паглядзі ты, сынок, дзе наш нош. Здаецца ш, отсюды клала, ляжаў, тут, а як праваліўсё праз зямлю, німа чым картофлі абабраць. Сав., Стаўб. р. Хацела раніцаю крапіву пажжынаць кала платоў, але ні ведаю, дзе палажыла серп, галава стала як рэшато. Учоро прыгатавала, а сёньня ні прыпомню. Шукала, шукала, як праз зямлю праваліўсё. Там жа. ПРАВЩЬ ЖАЛОБНЫ СТОЛ па к i м. Спраўляць памінкі па родным чалавеку ў сорак дзён, у год пасля смерці яго. А тамака во як робюць шасьціны (памінкі ў сорак дзён). Увечара робюць вячэру, а назаўтра рана ідуць на МОГЛІЦЫ ўсёй раднёй, усяга там аткладаюць на магілку, а тады йдуць у хату, садзяцца за стол i правяць жалобны стол. Хал., Барлр. ПРАВЩЬ СВАЕ. Гл. СВАЕ (права) ПРАВЩЬ. ПРАГНАЦЬ СМАГУ. Зменшыць патрэбу піць. Прыбегла Марынка i адразу да вядра: «Бабунька, піць хочу». «На,— кажу,— кісяльком прагані смагу». Сав., Стаўб. р. Помню, некалі на полі жнеш, жнеш, а піць хочацца, ні вытрымаць. А бацько прынясе гладышык вады, п'еш, п'еш, ні адпіцца, пакуль трохі смагу прагоніш. Там жа. Заходзяць у хату, ну, запрашаю сесьці, а яны: «Цётачка, дай напіцца». Я ім скарэй малачка, хай хоць смагу прагонядь. Шаш., Стаўб. р. ПРАЗ ЗЯМЛЮ ПРАВ АЛ ИЩА. Гл. ПРАВАЛЩЦА ПРАЗ ЗЯМЛЮ. ПРАЗ (цераз) ПАРОГ НЕ ПЕРАСТУПЩЬ. Не бываць у каго, не заходзіць да родных, вырачыся іх. I Маршалкава казала, пакуль Волька магла, дак хадзіла, а дя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пеш
4 👁
 ◀  / 321  ▶