Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ПЛАЦЩЬ КАШУ. Давадь грашовую ўзнагароду бабцы за кашу, якою яна надзяляе гасцей (на радзінах). Паводле народнага звычаю, плаціць за кашу кум або кума. Ну й тады ўжо п'юць, гуляюць. Баба дае свой падарак, садзіцца на куце, вымае кашу прыбраную, i тады плацяць кашу. Хто болей дасьць, той i купіў кашу, кум там ці кума. Таўкач., Уздз. р. ПЛЕСЦІ ЯЗЫКОМ. Гл. ДШНЦЩЬ (плесці, мянташыць, трапаць, брэнкаць) ЯЗЫКОМ. ПЛЕСКАЧА СХВАЦЩЬ. Быць пакараным. Яка гадка дзеўка! Ашчэ й прытупвая! $ б ей натупала, яна б у мяне жыва пляскача схваціла. Гр., Слуц..р, _ ПЛЕСЦІ КАШЬі I ЛАПЦІ. Гаварыць глупства. Прыцюў пяны-п'янюсянькі, пляце кашэ i лапці. Сав., Стаўб. р. Дзяцько дакучны. Уваліцца ў хату i сядзіць. А глухі. Щто ні дачуя, прыложыць, а тады ходзіць па хатах i пляце каіііэ i лапці. Там жа. ПЛЕСЦІ ПЛЕТКЕ Гл. ПЛЁТКІ ПЛЕСЦІ. ПЛЁТКІ ПЛЕСЦІ. Пляткарыць, абгаворвадь каго. Казаў Збысек Варакса, інжынер гэты, у нас кабеты нічого не робяць, адно ходзяць,. плёткі плятуць. Сав., Стаўб. р. Старая Агата, ведамо, рабіць німа чаго, ходзіць па вёсцы i брэша, пляце плёткі на лЮдзей. Жац., Стаўб. р. Я, праўда, была там, але ні слова не сказала пра братавую. А назаўтра плётку пусьцілі, ціто я на яе нагиворваю. Жац., Стаўб. р. Ты нічого яму такого ні кажы, бо ён плёткі пуская па вёсцы. Гор., Стаўб. р. Сёстры Вацікавы гэткія языкачэ (пляткаркі) былі, плёткі плятуць адно. А брыткія, а ні харошыя, а злосныя, адно завідуюць другім. Там жа. ПЛОТ ГАРАДЗЩЬ. Гл. ГАРАДЗЩЬ ПЛОТ. ПЛОТ 3 ПЛОТАМ. Побач, у суседстве. Тэрэня добра пашла замуш, бацьке багатыя, блізінько жывуць сусім, во плот с плотам з маім сынам. Сав., Стаўб. р. Мая сястра жывё з вашымі сваякамі плот с плотам, адзін плот у ваших i нашых там, у Задвор'і. Там жа. ПЛЯСКАЦЬ ЯЗЫКОМ. Асудж. Многа гаварыць, балбатаць. Ці ён (швагер) калі мне дроў прывёс, ці плот загарадзіў — за век палкі ні перакінуў, а, мой божа, «заўоціцца», плешча языкам. Гр., Слуц. р. М'ёду, яблык поўна, а калі ўжэ прывязе трохі, жмінда эта, дак столькі х гаворкі! А на мой харакцяр, дак ты ні давай, але й языкам ні пляшчы. Там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

за^оціцца, задворі, мёду, нагйворваю, пюць, пянюсянькі
2 👁
 ◀  / 321  ▶