Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
i бігаць у роў, а ён падвартуіць i стропніц (задзярэ), каторая зазіваіцца. I так раз было. I так другей. Ды каб жа зьеў, а то задзярэць, тут во на грудзях мяса выдзярэць, патрашкі выбярэць i кініць, i кінінь. Што мне дзелыць? ён жа ўсе мае куры перавядзець?! Устала я на цямочку, пъшла, у кустах схувалася, аж лоп-лоп крулом — ляціць. Я палкъи шась па сасонкі, ён узьняўся й п'ьляцеў. I як ляцеў, крулом зацапіўся за электрычныя правады, i во ў адзін міг забіла, ток убіў. I па той час! I па той час! Ляўк., Арш. р. * ПАТОЛЮ ДАЦЬ к а м у. Гл. ДАВАЦЬ (Дань) ПАТОЛЮ (роспуст) к а м у. ПАТРАХІ ВЫТРАСАЦЬ з к а г о. Паграж. Караць, страсянуць так, каб аж цёмна ў ваччу стала. Не абагнацца ад дзяцей, унадзіліса ў грушы, трасуць, картоплі топчуць. Як злаўлю, я сь цябе, другога, усе патрахі вытрасу. Гр., Слуц. р. Я думаў, ты з гэтаго хлопца-патрахі вытрасеш. За што ты гэто яго? Гор., Стаўб. р. Як злавіла яна гэтаго Януся, як схапіла за валасэ, ото давала. Я думаў, што яна зь яго патрахі вытрасе. Хал., Стаўб. р. ПАТРЭБЕН ЯК ДЗІРКА У МОСЦЕ. Гл. ПАТРЭБЕН ЯК САБАКУ ПЯТАЯ НАГА. ПАТРЭБЕН ЯК САБАКУ ПЯТАЯ НАГА. ПАТРЭБЕН ЯК ДЗІРКА У МОСЦЕ.' Незадав. Зусім не патрэбен, лішні, перашкаджае. Патрэбен тут гэты плот як сабаку пятая нага. Але калі гаспадыня хоча, то хай ужо стаіць. Сав., Стаўб. р. Пятрусь хоча ставіць проціў зімы газавую пліту, а я думаю, на чорта яна, тая пліта, зімой. Печ жа ўсё роўна палідь трэба. Патрэбна тая пліта яму як сабаку пятая нага. Гор., Стаўб. р. Віцік купіў матаролер, шуміць адно пад вакном. А патрэбен ён яму як дзірка ў мосьці. Шаш.', Стаўб. р. ПАТЫЛЩУ ЧУХАЦЬ. Гл. ЧУХАЦЬ ПАТЫЛЩУ. ПАУСТАЦЬ НА НОП. Гл. ПАДНЯЦЦА (стань, паўстаць) НА Н О П........................................... ЦАЦАЛАВАЦЬ ЗАМОК. Незадав. Не застадь нікога дома, пастаяць перад замкнёнымі дзвярамі. Усё зьбіралася пайсьці да Стэфкі, даўно ўжо ні бачылісЯ. Пашла, але ні застала дома. Пацалавала замок i вярнулася так. Сав., Стаўб. р. Намаглася мама — паедзь i паедзь. Сабраўся я i паехаў, але толькі замок пацалаваў. Нікого дома не застаў. Гор., Стаўб. р. Зьезьдзіў у Мінск дарэмно, адно замок пацалавоў. Дзеці ў школі, сястра на рабо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

палкъй, пьляцеў
4 👁
 ◀  / 321  ▶