Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
чыцвд. Веч., Стаўб. p. Хлопяц перажывая, дзіво,— дзеўка кінула. I дурны за гэто! Паставіў бы на яе крыж i гуляў бы з Другою. Щ мала харошых дзяўчат на сьвеці? Раёў., Стаўб. p. Нек сяк-так кончила сем клас i даляй: «Hi хочу». Матка й так, матка й гэдак: «Hi хачу»,— i ўсё. Прышлосё ставіць крыш на навуку, давай ужо работу якую шукаць. Сав.,. Стаўб. р. Я ўжо даўно паставіла крыж на свайго. Ці ён ест, ці яго німа, мне адно. Калі мацяры ні глядзіш, то й ты мне ні 'трэба. Там жа: ПАСТАВЩЬ СЭРЦА (душу) НА РУБ. Прыняць цвёрдае рашэнне аб немэтазгоднасці падтрымліваць ранейшыя адносіны з кім, прыйсці да катэгарычнага разрыву. А Лапкоўскі паставіў сэрцо на руб i ні йдзе да свае (жонкі). Матка гаварыла, два разы былі танцы ў клубі, а ён ні разу ні пашоў. Мусіць, будзя развод браць. Сав., Стаўб. p. Маёй Тані німа тут c кім гуляць. У нашым канцы адны хлопцы яе равесьнікі, падрух н4ма. А гуляць аж лохня (прагие). То калі пускаю, a іншы рас душу на руп ' стаўлю і б'ю. Hi люблю, што гэтыя хлопцы ходзяць. Там жа. Вот уперлася, паставіла сэрцо на руб i ні хоча жыць са сьвякровай. Жац., Стаўб. р. Яны-то яму ачамярэлі! Але цярпенё лопнуло, раззлаваўсё i павыганяў с хаты. Паставіў сэрцо на руп i бачыцца ні хоча, то ціпер у сваякоў у Горках жывуць. Там жа. ' ' ПА СТРУНЦЫ ХАДЗЩЬ. Баяцца, калаціцца перад КІМ, паслухмяна падпарадкоўвацца чыёй волі. Як задау бацько перцу малым, па струнцы ходзяць, робяць, што ні скажа. Гор., Стаўб. р. Ужо тры разы старшыня быў на фермі, за два дні быў тры разы. А як пабудзіць два гады, усіх йавядзець, будзім па стрункі хадзіць. Ульян., Сен. р. Як запарашыў (надаваў) даццы, па струнцы перад бацькам хадзіць будзя. Шаш., Стаўб. р. ПА ТОЙ РАЗ. ПА ТОЙ ЧАС. 3 таго моманту, з таго здарэння. Па той раз нігды мяне ні выпраўлялі нідзё. Бацька баяўся, каб дзе ні задушылі такога дурня, як я. Карп., Шчуч. р. А яму сказалі на судзе: «Садзіся й пішы ' заяўленьня, што, калі ты хоць рас троніш жану, мы цябе вышлем». Па той рас! Mip i цішыня ў хаці. Ульян., Сен. p. Як аддубасіла маці, па той рас! Сядзіць дома, вучыць урокі, маццы памагая ўсё. Гор., Стаўб. p. Лі нашай хаты tacoHbHiK расьцець, i пьсяліўсі ў тым сасоньніку кършак. Ай здаровый-здаровый кършак! Што йрол! Адгудувалі мы яго, бо во курыцы нашы як с куросадня, так 14 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзя, прагйе
3 👁
 ◀  / 321  ▶