Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ПАРЫЦЬ ЗЯМЛЮ( косці). Шкадав. жаласн. Памерці, гнісці ў зямлі (пра чалавека). Яго равесьнікі яшчэ жывуць, 'дзетак гадуюць, i ліхо іх ні бярэ, a ён даўно парыць зямлю. Сав., Стаўб. p. Каб за благім. мужыком жыла, ты б даўно зямлю парыла б. Бял., Лаг. p. Сястра ўжо каторы гот зямлю парыць (ужо чацьвёрты гот), а ён, бачыце, які здаровы. Бяр., Дзярж. p. Сышоўся з Галяй, дзевычка харошая, выратавала яго ад сьмерці. Цераз яе жыў астаўся. Каб ні іна, даўно б косьці парыў. Ліцв., Карм. p. Паставілі немцы старога да сьцяны страляць, цэліліся, крычалі, i каб ні нашы самалёты наляцелі, спрэдчылі б (забілі) старога, парыў бы ўжо косьці ў зям,лі. Дам., Чэрв. p. Прыдзя нядзелька летам, цёгіло, хорашо кругом, музыка грая ў Жацяраві, маладзёжы поўно. А мне так шкода, зробіцца Здзіка, каторы гадок парыць косьці ў зямлі. Сив., Стаўб. p. Стары мой харошый чълавек. Хату мне ператрос (перасыпаў), накрыў, але зусім мала пажыў, памёр. Вот ужо сёмый гот зямлю парыць. Ляўк., Арш. р. Пецька мой тады, каб ні шапка, парыў бы зямлю. Пупаў пуд бартавое калясо (машыны), усе заклёпкі ў шапкі пусагнала.-Гаж жа. ПАСКАКАЦЬ (заскакаць) ДРАЗДА. Мець непрыемнасці; быць пакараньш. Дзеўчынка малая, a нігоднаянігодная, лжэ матцы. Ото (матка) паскача дразда зь ёю, як яна вырасьце. Хал., Стаўб. p. Заскачаш ты ў мяне дразда, хлопяц, так дам! Гэта ш ці можна цярпець? Усе яблыні аб'еў, платы паламаў. Раўч., Пух. p. ПАСТАВІЦЬ ВОЧЫ. Абурэн., незадав. Злосна глядзець на каго, утаропіць на каго злосны позірк. Я да цібе й так i гэтак, а ты ні слова. Я ш хачу, каб добро было, а ты паставіш вочы i сядзіш як мур. Сав., Стаўб. р. Hiгодная ўнучка расьце. Калі бацько закамандуя што зрабіць, то хоць нехаця, але зробіць, а як я, то паставіць, панімаяш, вочы i паглядая, як ваўчанё. Жац., Стаўб. р. Якія вупары (упартыя) растуць.Жажу, вынесьці трэба сьмецё, Ірачка, а яна й ні дбая. Ці прасі,- ці не, паставіць вочы, i хоць рэш. Сав:, Стаўб. р. ПАСТАВЩЬ НА НОГІ ка г о. Гл. ПАДНЯЦЬ (паставіць) НА НОГІ к а г о. ПАСТАВЩЬ (ставіць) КРЫЖ на ка г о, на што. Страціўшы надзею, канчаткова зняверыўшыея, адмовіцца ад каго, ад чаго. Даўно казала, пастаў ты крыж на яго, да дабра ні давядзе гэтае заляцаньне, не трэба му
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеў, вўпары, зям-,лі
2 👁
 ◀  / 321  ▶