Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
i ён тут, ходзіць па пятах, а нічога ні кажа. Зал., Стаўб. р. Дзеці ні хочуць сядзець у хаці, ходзяць па пятах, куды я, туды й яны. Сав., Стаўб. р. Да міне кошка привыкла. Калі выйду да сусеткі пасядзець, i яна за мною. Ходзіць па пятах, як сабака. Там жа. ПАРАДЫ ДАВАЦЬ к а-му. Раіць, падказваць. Астаўсё бацько ў хаці ў сына, пачаў парады розныя даваць яму. Вяр., Ваўк. р. Шма каму сказадь ёй добраё слово, даць парады. А сама ні ведая, нінавучаная дзевачка, без бацькоў гадавалася. Зал., Стаўб. р. Паклікала Волька гэтую пляткарку i давай ёй парады даваць: i ні хадзі па хатах, i ні абгаворвай сусетку, дома, адным словам, сядзі. Гал., Стаўб. р. ПАРВАЦЦА АД СМЕХУ. Гл. КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацда) АД (са) СМЕХУ. ПАРОГІ АЫВАЦЬ. Назойліва хадзіць да каго. Бывало, выйдзямо на пагулянкі, то ва ўсіх косы да кален, на прамы радочак зачэсаны, спаньнічкі у зборачку, кохты вышытыя, анна любата. I хлопцы бокам не апходзілі, парой абівалі. Замуш у шаснаццаць гадочкаў ішлі. Падг., Кар. р. Наша Ірка дома ані ні пасядзіць. Прыдзя, зьесьць што i пашла. Мусіць, да дзеда ходзіць, гэтаму Лапкоўскаму старому парогі абівая. Жац., Стаўб. р. Маня хоча, каб ён браў замуш яе дачку, а ён парой адно абівая, жаніцца ні зьбіраяцца. Cae., Стаўб. p. Ты пасядзеў бы-дома, а то абіваяш парой гэтаму чалавеку, можа ён ні любіць. Гор., Стаўб. p. Як абівала парой да весьніцы, тады пазнавала, праходу ад яе ні было, a гэто хаваяцца, сустракацца ні хоча, г'адасьць такая. Там жа. IІАРОГ НЕ ПЕРАСТУПІЦЬ. Гл. ПРАЗ (цераз) ПАРОГ НЕ ПЕРАСТУПІЦЬ. ПАРОЦЬ ГАРАЧКУ. Рабіць што крайне паспешліва, наспех. Казала ш табе, не пары гарачкі, не сьпяшайся, глядзі, каб акуратненько. А цяпер што мне рабіць з гэтаю мукою? Яе ш i сьвіньні ні будуць есьці — палавіна пяску. Столькі рассыпаць! Ай, ай. Сав., Стаўб. p. Што ты гарачку пораш? Пачакаем, трохі пяройдзя дошч, паедзям тады. Жац., Стаўб. p. Нашто было пароць гараЧку? Ты думаў, таквеле бульбы выбяраш за дзень? А цяпер вот ні рук ні ног ні чуяш, нарабіўся. Там жа. ПАРОЦЬ ПАЛЬЦАМІ на к а го. Гл. ПАКАЗВАЦЬ (пароць, тыкаць) ПАЛЬЦАМ! на каг о
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гадасьць, гарачкў
3 👁
 ◀  / 321  ▶