ці, дак я палятоў, палятоў па горадзі i дамоў. Сял., Маладз. p. ПАЦЯГНУЦЬ ЗА ЯЗЫК к а го. Гл. ЦЯГНУЦЬ (пацягнуць) ЗА ЯЗЫК к а г о. ПЕНЬ ПНЕМ. Абурэн. Нічога не разумев хто. Першы раз такого бачу. Ты на яго крычы, лай яго, а ён нічого ні капуя (разумев). Пень пнём! Маўчыць i лыпае вачыма. Кунц., Кл. р. Хлопяц кепско вучыцца мой. Яшчэ пісаць трохі піша, а задачкі рашаць ані, пень пнём. Адны двойкі стаяць. Гор., Стаўб. р. ПЕРАБІВАЦЦА 3 БУЛЬБЫ НА КВАС. Бедна жыць. Як прыпомню, то аш страх. Адной нішчымнай заціркі наварыш, наядуцца i за работу. А дзе ш ты дзенісься? Так i перабіваліся з бульбы на квас, пакуль не пабольшалі хлопцы. Сав., Стаўб. р. ПЕРАБЯГАЦЬ (перайсці) ДАРОГУ (дарожку) кам у. Апярэджваць каго ў чым, перахопліваць тое, на што разлічваў нехта іншы. Думалі сватоў засылаць, зрабіць па-даўнейшаму, але дачуваемся, што некі хлопяц з Галавенчыц перабег дарогу, ужо зь ім ходзіць. Жац., Стаўб. p. Хацела забраць тоё лошко, хай бы стаяло, німа дзе спаць, калі на отпуск прыедуць. Дак жа спазьнілася, Тулейко перайшоў дарогу. Ціпер каюся, чаму я раней ні ўзяла. Сав., Стаўб. p. Глядзі, каб Зінка ні перайшла табе дарошку. Калі думает, то йдзі i прасіся (на работу). Гор., Стаўб,- p. Ці я табе, Гэлька, дзе дарогу перайшла, што ты,на міне вока ні маяш? Там жа. ПЕРАГРЫЗЦІ НЕРВЫ к а м у. Зласл., абурэн. Надзвычай апрыкрыць каму, вельмі надаесці. Вона вжэ мні пэрэгрызла вег нэрвы со своімы ўборамы. Вел., Пін. р. Такы настырный чоловік був, шоб нэ покынула, нэрвы пэрэгрыз бы: Там жа. ПЕРАД ВОЧМІ СТАЯЦЬ. Гл. СТАЯЦЬ У ВАЧАХ (перад вочмі). ПЕРАИСЩ ДАРОГУ ка му. Гл. ПЕРАБЯГАЦЬ (перайсці) ДАРОГУ (дарожку) к а м у. ПЕРАЛІВАЦЬ (малоць, пераганяць, перасыпиць) 3 ПУСТОГА У ПАРОЖНЯЕ. Неадабр. Mapfla траціць час, займацца пустой балбатнёй, гаварыць абы пра што. Сядзелі (мужчыны) у шынку, пілі або рэзаліса ў карты, пералівалі с пустога ў парожняе, спорылі, ці выйдзе модная' гарэлка ж жыта, у якім многа г'ірусу. Трух., Кап. р. Што вам расказаць? 3 пустое ў парожняе пера
Дадатковыя словы
гірусу, капўя, перасыпйць
1 👁