Старонка 208
◀ / 321 ▶
і ён тут, ходзіць па пятах, а нічога ні кажа. Зал., Стаўб. р. Дзеці ні хочуць сядзець у хаці, ходзяць па пятах, куды я, туды й яны. Сав., Стаўб. р. Да міне кошка прывыкла. Калі выйду да сусеткі пасядзець, і яна за мною. Ходзіць па пятах, як сабака. Там жа. ПАРАДЫ ДАВАЦЬ каму. Раіць, падказваць. Астаўсё бацько ў хаці ў сына, пачаў парады розныя даваць яму. Вяр., Ваўк. р. Німа каму сказаць ёй добраё слово, даць парады. А сама ні ведая, нінавучаная дзевачка, без бацькоў гадавалася. Зал., Стаўб. р. Паклікала Волька гэтую пляткарку і давай ёй парады даваць: і ні хадзі па хатах, і ні абгаворвай сусетку, дома, адным словам, сядзі. Гал., Стаўб. р. ПАРВАЦЦА АД СМЕХУ. Гл. КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ. ПАРОГІ АБІВАЦЬ. Назойліва хадзіць да каго. Бывало, выйдзямо на пагулянкі, то ва ўсіх косы да кален, на прамы радочак зачэсаны, спаньнічкі ў зборачку, кохты вышытыя, анна любата. І хлопцы бокам не апходзілі, парогі абівалі. Замуш у шаснаццаць гадочкаў ішлі. Падг., Кар. р. Наша Ірка дома ані ні пасядзіць. Прыдзя, зьесьць што і пашла. Мусіць, да дзеда ходзіць, гэтаму Лапкоўскаму старому парогі абівая. Жац., Стаўб. р. Маня хоча, каб ён браў замуш яе дачку, а ён парогі адно абівая, жаніцца ні зьбіраяцца. Сав., Стаўб. р. Ты пасядзеў бы дома, а то абіваяш парогі гэтаму чалавеку, можа ён ні любіць. Гор., Стаўб. р. Як абівала парогі да весьніцы, тады пазнавала, праходу ад яе ні было, а гэто хаваяцца, сустракацца ні хоча, г'адасьць такая. Там жа. ПАРОГ НЕ ПЕРАСТУПІЦЬ. Гл. ПРАЗ (цераз) ПАРОГ НЕ ПЕРАСТУПІЦЬ. ПАРОЦЬ ГАРАЧКУ. Рабіць што крайне паспешліва, наспех. Казала ш табе, не пары гарачкі, не сьпяшайся, глядзі, каб акуратненько. А цяпер што мне рабіць з гэтаю мукою? Яе ш і сьвіньні ні будуць есьці — палавіна пяску. Столькі рассыпаць! Ай, ай. Сав., Стаўб. р. Што ты гарачку пораш? Пачакаем, трохі пяройдзя дошч, паедзям тады. Жац., Стаўб. р. Нашто было пароць гарачку? Ты думаў, таквеле бульбы выбяраш за дзень? А цяпер вот ні рук ні ног ні чуяш, нарабіўся. Там жа. ПАРОЦЬ ПАЛЬЦАМІ на каго. Гл. ПАКАЗВАЦЬ (пароць, тыкаць) ПАЛЬЦАМІ на каго.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 321 ▶