ПАРЫЦЬ ЗЯМЛЮ (косці). Шкадав., жаласн. Памерці, гнісці ў зямлі (пра чалавека). Яго равесьнікі яшчэ жывуць, дзетак гадуюць, і ліхо іх ні бярэ, а ён даўно парыць зямлю. Сав., Стаўб. р. Каб за благім мужыком жыла, ты б даўно зямлю парыла б. Бял., Лаг. р. Сястра ўжо каторы гот зямлю парыць (ужо чацьвёрты гот), а ён, бачыце, які здаровы. Бяр., Дзярж. р. Сышоўся з Галяй, дзевычка харошая, выратавала яго ад сьмерці. Цераз яе жыў астаўся. Каб ні іна, даўно б косьці парыў. Ліцв., Карм. р. Паставілі немцы старога да сьцяны страляць, цэліліся, крычалі, і каб ні нашы самалёты наляцелі, спрэдчылі б (забілі) старога, парыў бы ўжо косьці ў зямлі. Дам., Чэрв. р. Прыдзя нядзелька летам, цёпло, хорашо кругом, музыка грая ў Жацяраві, маладзёжы поўно. А мне так шкода зробіцца Эдзіка, каторы гадок парыць косьці ў зямлі. Сав., Стаўб. р. Стары мой харошый чълавек. Хату мне ператрос (перасыпаў), накрыў, але зусім мала пажыў, памёр. Вот ужо сёмый гот зямлю парыць. Ляўк., Арш. р. Пецька мой тады, каб ні шапка, парыў бы зямлю. Пупаў пуд бартавое калясо (машыны), усе заклёпкі ў шапкі пусагнала. Там жа.
ПАСКАКАЦЬ (заскакаць) ДРАЗДА. Мець непрыемнасці; быць пакараным. Дзеўчынка малая, а нігодная-нігодная, лжэ матцы. Ото (матка) паскача дразда зь ёю, як яна вырасьце. Хал., Стаўб. р. Заскачаш ты ў мяне дразда, хлопяц, так дам! Гэта ш ці можна цярпець? Усе яблыні аб'еў, платы паламаў. Раўч., Пух. р.
ПАСТАВІЦЬ ВОЧЫ. Абурэн., незадав. Злосна глядзець на каго, утаропіць на каго злосны позірк. Я да цібе й так і гэтак, а ты ні слова. Я ш хачу, каб добро было, а ты паставіш вочы і сядзіш як мур. Сав., Стаўб. р. Нігодная ўнучка расьце. Калі бацько закамандуя што зрабіць, то хоць нехаця, але зробіць, а як я, то паставіць, панімаяш, вочы і паглядая, як ваўчанё. Жац., Стаўб. р. Якія вупары (упартыя) растуць. Кажу, вынесьці трэба сьмецё, Ірачка, а яна й ні дбая. Ці прасі, ці не, паставіць вочы, і хоць рэш. Сав., Стаўб. р.
ПАСТАВІЦЬ НА НОГІ каго. Гл. ПАДНЯЦЬ (паставіць) НА НОГІ каго.
ПАСТАВІЦЬ (ставіць) КРЫЖ на каго, на што. Страціўшы надзею, канчаткова зняверыўшыся, адмовіцца ад каго, ад чаго. Даўно казала, пастаў ты крыж на яго, да дабра ні давядзе гэтае заляцаньне, не трэба му-
79 👁