зала ш, пасядзі, а яна шмых на двор — і памінай як звалі. Хал., Стаўб. р.
ПАМЯНЦІЦЬ ЯЗЫКОМ. Гл. МЯНЦІЦЬ (плесці, мянташыць, трапаць, брэнкаць) ЯЗЫКОМ.
ПАНАХУ НЕ БУДЗЕ чыйго дзе. Гл. НАГІ (духу, панаху) НЕ БУДЗЕ чыёй дзе.
ПАНСТВА СПАГАНЯЦЬ. Гл. СПАГАНЯЦЬ ПАНСТВА.
ПАПАДАЦЦА ПАД РУКУ каму. Выпадкова апынуцца побач, блізка. Не кажу, што на кепства (шкоду), але й той рас зрабіў кружок сасновы і гэты рас зноў с сасновай дошкі выразаў. Не пападзецца яму пад руку ні асовая, ні кляновая дошчачка, толькі сасна. Сав., Стаўб. р.
ПАПАСЦІСЯ ПАД ГАРНІТУР чый. Адпавядаць характарам, поглядамі каму. Хлопцы харошыя, працавітыя. І малады (зяць) папаўся пад іх гарнітур. Спакойны, паддаецца, Ірка тая камандуя ім. Сав., Стаўб. р. Скажы ты, як шанцуя. І сыны спакойныя, і зяцям ні нахваліцца, папаўся пад іх гарнітур. Там жа.
ПА ПРАВУЮ РУКУ. Справа, з правага боку. Яшчэ адну мясьцінку ведаю, дзе ягат сьвет. Вот як азярыны мінеш, улева дарошка пойдзя, а там хвойнік, кудравіна нека, па правую руку лахчынка невялікая, скрось ягаднік аш пат клаткі. Пр., Стаўб. р. У міне па правую руку сядзела Стаська ж Жацярава, казала, што яе Маруся зьбіраяцца паступаць у інстытут. Гор., Стаўб. р. Прывэзлы шаснацать парт для пэрвого класа, вэрх салатового цьвіта, двэ чэрныльныцы по праву руку: одна с краю, друга посрэдіне. Бот., Пін. р.
ПАПРОБАВАЦЬ ШЧАСЦЯ. Гл. ПАПЫТАЦЬ (папробаваць) ШЧАСЦЯ.
ПАПЫТАЦЬ (папробаваць) ШЧАСЦЯ. Шукаць удачы. Думаяш на Немні папытаць шчасьця? Паедзь сабе, але казалі, што й там ні ловіцца, ні бярэ (рыба). Гал., Стаўб. р. Віцік ужо ўсюды папробаваў шчасьця: і ў калхозі шафёрам езьдзіў, і на лесапільні рабіў, а ціпер у Стоўпцах недзя на базе. Гор., Стаўб. р. Ну што, папробаваў шчасьця? Ды кінь ты дурачыцца. Дзе тыя грыбы цяпер, у замараскі? Трэба было раней прыягджаць, то былі. Зал., Стаўб. р.
ПА ПЯТАХ. Не адстаючы, неадступна (хадзіць, ісці, бегчы і г. д.). Ён прыстаўлены быў, бо куды ні павярніся,
81 👁