нурэіна) нейкі, ні ён к людзям, ні людзі к яму. Язн., Віл. p. ПАЛКАИ (крукам) 'НОСА НЕ ДАСТАЦЬ ка му. Асудж: Ганарыцца, задавацца, ставіць сябе вышэй за іншых. Цяпер Лёдзя ражжылася: паліто зь лісіным каўняром, боты за сорак рублёў, хустка польска, a задаецца, што палкаю носа не дастанеш. Востр., Зелье, p. Болына іх вельмо рызыкоўна, a менына ашчэ мудрэй — носа, ў яе крукам не дастанеш. В. Рож., Сал. р. ПАЛКІ ДАЦЬ. Гл. ДАЦЬ ДУБЦА (лазы) ка му. ДУБЧБІКА ДЖГАНУЦЬ ка му. НАДАВАЦЬ ПАЛКІ ка му. ■ ПАЛКІ НЕ ПЕРАКШУЦЬ к а м у. Дакар. Не перадаць, не дапамагчы каму. Ці ён калі мне дроў прыўёс, ці плот загарадЬіў — за век палкІ ні тіеракінуў, а, мой божа, «забоціцда», плешча языком. Гр., Слуц. p. I гэто брат! За ўсё жыцё ён мне палкі ні перакінуў, сам за работаю сьвету ні бачыць, кап калі на двор глянуў. Жац., Стаўб. р. Hi мяне ён пыніць (даглядае). Колькі жывём па-сусецку, хата ў хату, ведая; што я адна, што мне трудно, а кап калі хоць што памох,— не. ГІалкі ні перакіня. Cae., Cray б. p. ПАЛЬЦАМІ ПАКАЗВАЦЬ н а к а г о. Гл. ГІАКАЗВАЦЬ (пароць, тыкаць) ПАЛБЦАМІ н а к а г о. ПАЛЬЦАМ КІВАЦЬ' н а к а г о. Гл. КІВАЦБ ПАЛЬЦАМ н а к а г о.. ПАЛЬЦАМ НЕ ЗАЧАШЦЬ (не кранудь) к а го. Быць добрым па характары, спакойным, не рабіць шкоды каму, шанавадь каго. От наш Эдзік быў, то пальцам ні зачэпіць нікого, а падыйдзя i да жацяраўца, i да вічытароўца, ён з усімі дружыў. Сае., Стаўб. p. Каб які ліхі, урэдны, а то гэдакі спакойны, харошы, самастаяцяльны, рукі на яе ні клаў, пальцам ні зачапіў, жыў i душы ў ёй ні чуў. Гэдак шанаваў. Там, жа. Кджуць, калі ў адной кашулі пахрышчаныя, тады дзеці жалеюць адзін аннаго. Але ніпраўда. Во ў Гарбачоўкі блізьнюкі, а пальцам адзін аннаго ні кранулі. Вял., Лаг. p. Што гэта за зьвер такі ў хаці? Каб муж зьбіў жонку, каб езьдзіў па ёй! Мой за ўсё жыцё мне слова кепскаго ні сказаў, пальцам ні зачапіў. Cae., Стаўб. p. Стары мой харршый; спакойный, пальцам мяне не кранець. Ляўк., Арш. p. Я сваю Валю люблю. Мы во пражылі да сярэбранъи свадзьбы, а я яе пальцъм ні крануў. Там жа. Мой Рыгор, праўда, будзіць
Дадатковыя словы
сярэбранъй
4 👁