казаЦЬ-:.«Ты, гэта, сабе жаніўся, а я сабе, маю жонку ты й пальцам не сьмей крануць». Язн., Віл. р. ПАЛЬЦАМІ ПАРОЦЬ н а ж а т о. Гл. ПАКАЗВАЦЬ (пароць, тыкаць) ПАЛЬЦАМ! н а к а г о. ПАЛЫДАМІ ТЫКАЦЬ на к а го. Гл. ПАКАЗВАЦЬ (пароць, тыкаць) ПАЛЬЦАМІ н а к а г о. ПАЛЬЦАМ КШАЦЬ на к а го. Гл. КШАЦЬ ПАЛЬЦАМ н а к а г о. ПАЛЬЦАМ У НЕБА ТКНУЦЬ. Гл. ТКНУЦЬ ПАЛЬЦАМ У НЁБА. ПАЛЬЦАМ ШАВЯЛЩЬ. Працаваць. Шчыра ў халхозе пальцам шавяліў, то тэраз затое i мае. Вуняка пэньсю добру берэ, підзісят ці што рублёў на месяц. Л in., Вор. р. ПАЛЬЧЫКІ АБЛІЗАЦЬ (аблізваць). Вельмі смачны, апетытны (пра ежу). Прыходзь сёньня да мяне пасядзець. Пякла пірашкі c тварагом, пачастую. Смачныя, пальчыкі абліжаш. Кущ., Кл. p. Ідзі, Мішка, ідзі! Такіх аладачак з макам напякла, пальчыкі абліжаш. Ты ніколі яшчэ ні еў такіх. Cae., Стаўб. p. Што гэто, думаю, зрабіць унучкам паесьці? Зрабіла ім яечню на екаварадзе. То пальчыкі аблізвалі, гэдак елі. Аш пабіліся! Там жа. ПАМІЖ РУК ПРАПАЛА ш т о. Марна прапала, страцілася з-за недагляду, безгаспадарчасці. У нас быў дзяцюк, мушчына багаты. У яго й сьвіней, у яго й коней, у ягр й кароў, у яго й курэй, кажухоў, марынатак. Каб часам, парою (своечасова) жаніўся, меў бы ўсё. А так яму пат еорак, тое багацьце Яму паміж рук прапала, усе тыя кажухі, марынаткі паміж рук прапалі. Каг., Лід. p. ПАМ1НАИ ЯК ЗВАЛI. Уцячы, збегчы, знікнуць бясЬледна. Сядзіць дзет час, другі, трэцьці, а ліса ні выходзя. Надаела яму сядзець, адчыніў ён каморку, а лісу памінай як звалі. Зьела два гарнецы сыру, масла i ўцякла. Арэш., Бяр. р. Пабех кот на печ, а паперы (дакументы) памінай як звалі. Адны карашкі засталіея, мышаняты зьелі дакумінты ваўчыныя. Там жа. Чаму ты ні йшоў разам есьці? Паставіла на стол сухарыкі, пякла, а дзеці як напалі, табе ні аднаго ні асталосё. Цэлую раніцу стаяла ля печы з гэтымі сухарыкамі, а да абеду расправіліся дзеці, памінай як звалі тыя сухарыкі. Тор., Стаўб. р. Рыба тут палахлівая. Калі з-за куста трошкі пакажасься, памінай як звалі. А рыба ест. Калі сьцішысься, то ходзіць. Жщ- Стаўб. р. Унучка як чорт. Ка
2 👁