Старонка 201
◀ / 321 ▶
Ускорасьці ажаніўся большы брат дома, і я ажаніўся дома, меньшы пашоў на прымакі. Ст. Габ., Мядз. р. ПАЙСЦІ НА (чыю) РУКУ. Прыняць нечы бок (у спрэчцы). Сэрэдны сын ожэнывса, тры годы пожылы, а тоді з нывэсткою нішто ны поладылы, і вона захотіла, шоб подэлытыса. Сын пошув на еі руку, а ты, маты, жывы як хочэш. Бот., Пін. р. ПАЙСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ. Самастойна, на свае сродкі, на ўласны заробак (жыць). Я ўжо, цётка, пагадаваў сваіх, даўно пайшлі на свой хлеб, паразьяжджаліся хто куды, жыву адзін. Жац., Стаўб. р. Сынэ пашлі на свой хлеб: адзін у калхозя на трактары, а другі настаўнікам у Возярску. А нам, старым, от жыві памаленьку. Сав., Стаўб. р. Пакуль на свой хлеб пойдуць, то жыць ні трэба будзя. Цягнуць з маткі ўсе жылы, адзень, абуй, яшчэ й грошай дай. Гор., Стаўб. р. Зямлі ў нас было толькі шасьціна, жылі бедна. Трохі паляхчала, калі Сьціпан і Валодзя пашлі на свой хлеб, калі выпасажылі (аддалі пасаг) сясьцёр. Ст. Габ., Мядз. р. ПАЙСЦІ НА ТОЙ СВЕТ. Гл. ІСЦІ (адправіцца) НА ТОЙ СВЕТ. ПАЙСЦІ ПА БАЦЬКУ (па матцы). Быць падобным да бацькі знешне, удацца ў бацьку (у матку). Васіля Гурбіня дзеўчыня пашла па бацьку: у яе ні разгавору, ні складу, ліцо старая, у маткі маладзей. Ульян., Сен. р. От шчасьцё кабеці ўсё жыцё. Гаспадар гэдакі спакойны, харошы, ніколі нічого наперакор ні скажа, ні зробіць. І дзеці па бацьку пашлі. Робяць адно як валэ, а грошы ўсе да капейкі маццы аддаюць. Сав., Стаўб. р. Цьвіркаў Уладзік пашоў па матцы: такі ж малы й таўсматы, як яна. І нават калі гаворыць, то якраз як нябожчыца Анюта. Жац., Стаўб. р. ПАЙСЦІ Ў АДВЕДЗІНЫ да каго. Гл. ХАДЗІЦЬ (пайсці, прыйсці) У АДВЕДЗІНЫ (у адведкі, у даведкі, у отведы) да каго. ПАЙСЦІ Ў НАВУКУ. Вучыцца ў вышэйшай школе. Міхашчай старэйшая пашла ў навуку, недзя й меньшая ў Віцяпску на віцірынара. Харошыя дзяўчатка зрабіліся, вылюцкаваліся ў сьвеці. Сав., Стаўб. р. А Казік ўсё чытая й чытая, і гуляць не сходзіць куды. Пашоў у навуку хлопяц, то хай вучыцца. Гор., Стаўб. р. Большы пашоў у навуку, вялікім чалавекам стаў у Мінску, але ні зазнаецца, вітаецца с каждым. Там жа.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 321 ▶