ПАЙСЦІ Ў ОТВЕДЫ да каго. Гл. ХАДЗІЦЬ (пайсці, прыйсці) У АДВЕДЗІНЫ (у адведкі, у даведкі, у отведы) да каго.
ПАЙСЦІ Ў ПРОЧКІ ад каго. Гл. ІСЦІ (пайсці) Ў ПРОЧКІ ад каго.
ПАЙСЦІ (ісці прыстаць) Ў ПРЫМЫ да каго. У ПРЫМАКІ ЗАЙШОЎ да каго. Стаць зяцем у доме цесця. Бацька памёр, большы брат пайшоў у прымы, меньшы ажаніўся, асталася я адна. Таўкач., Уздз. р. Праўда, ягоных (Мацулевіча) дзяцей па ім дык не называюць, а ўсё большы па ейнай хваміліі, ён жа к ей у прымакі зайшоў, дык вот большы па ёй, Палаўковай рібяты, гавораць. Грыш., Рас. р. Ні было куды падацца чалавеку, дык ён у прымакі зайшоў і начаў у поле ганяць калгасных цялят. Там жа. Даўней дак бедно жылосё, а сям'я вяліка, прыставалі ў прымы. А то на маленькім кусочку ні ражжывесься. Жац., Стаўб. р. Малянчук ні наш чалавек, ён прыстаў у прымы да Марусі. Сав., Стаўб. р. Юзік да Ганкі ў прымы прыстаў. У бацькоў галота, есьці ні было чаго, дзяцей у сям'і было много. Там жа.
ПАЙСЦІ Ў ПУКІ. Гл. У ПУК (у пукі, у стрэлкі, у цыбуры, у стоўп, у ствол, у стаўпаны, у цэбахі) ПАЙСЦІ.
ПАЙСЦІ Ў СВЕТ. Адлучыцца ад сям'і, ад родных мясцін. Яе дзеці ўсе пашлі ў сьвет: хто ў Мінску, хто на цаліне, а малодшая, казалі, замужам у Сальску. Сав., Стаўб. р. Ён яшчэ пры Польшчы ў Саветы ўцёк, хацеў вельмо вучыцца, з маладых гадоў пайшоў у сьвет. Толькі пасьля вайны ліст прыслаў, што ў Польшчы жыве. Жац., Стаўб. р. Сабраліся і ў сьвет пашлі. Ніхто ні ведаў, дзе яны. А потым прыягджаюць у сваю вёску ў госьці, жывуць у Алтаі недзя. Ас., Стаўб. р. Лютая-лютая дачка, заядая сваю мацяру, скоро, бедная, у сьвет пойдзя. Там жа.
ПАЙСЦІ Ў СТОЎП. Гл. У ПУК (у пукі, у стрэлкі, у цыбуры, у стоўп, у ствол, у стаўпаны, у цэбахі) ПАЙСЦІ.
ПАЙСЦІ Ў СТРЭЛКІ. Гл. У ПУК (у пукі, у стрэлкі, у цыбуры, у стоўп, у ствол, у стаўпаны, у цэбахі) ПАЙСЦІ.
ПАЙСЦІ Ў ХОД. 1. Набываць грамадскае прызнанне, аўтарытэт. Гурыніха паехала на павышэньне ў акадэмію па сьвіньнях (саўгас паслаў на курсы павышэння кваліфікацыі пры Горацкай акадэміі), а ён, Гурын, па крупнаму рагатаму скоту. Пайшлі ў ход Гурыны. Ляўк., Арш. р. 2. Спатрэбіцца. Прыехалі мае ўнукі ў сандаліках,
80 👁