Гр., Слуц. р. Верка сь сябе паню строіць, абы с кім і вадзіцца ні хоча. Кап хто пазьбіваў рогі, от бы добро было. Хал., Стаўб. р.
ПАЗБІРАЦЬ (пабраць) КРОШАЧКІ чые, каго. Быць вельмі падобным на каго. Наша Ядзя ўсе татавы крошачкі пазьбірала: таксамо харошая, таўсматая становіцца, як ён. Жац., Стаўб. р. Рэня выліты бацько. Беззаботная: ест — добро, німа — добро, пазьбірала ўсе бацькавы крошачкі. Сав., Стаўб. р. Як глянула на Фрэда, увесь матка, пабраў усе яе крошачкі. Гал., Стаўб. р. Ліпцін Грышко, як матка: і пахотка яе, і глядзіць нек гэдак скрыво, як яна. Але й крошачкі пабраў. Ас., Стаўб. р. А Анька вылітая Галя. І крошачкі пабрала. Н. Тур., Уш. р.
ПАЗІРАЦЬ СКОСА на каго. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (паглядзець, паглядаць, пазіраць) КОСА (скоса, бокам, рубам) на каго.
ПАЙСЦІ НА ПАШУ. Іран. Здохнуць. З самулёта посыпалы буракы, а Зося бацьвіня наломала, прынэсла й дала. І кабан пошоў на пашу, отрутывса. Да большой, осыняк (асянчук). Бот., Пін. р.
ПАЙСЦІ НА (у) ПОЛЬЗУ. Даць станоўчыя вынікі. Дала я ёй тых грушак, але як пачало яе рваць, уся сьсінела, нешто ж во не пашлі на пользу. Жац., Стаўб. р. У нас як заколюць кабана, то кроў сальюць у таз, а потым напякуць аладак, кілбас з крыві наробяць, усё йдзе на пользу. Сав., Стаўб. р. Іхав солдат закупляты жыв'ёлу та й загубів торбу грошэй. Трыста тысяч шчэ на тыі мыколаевські грошы! А этый Мэльлян (Чмель, як выдумляліса на его) пыдхватів эту торбу і заховав пуд піччу цалу ношку тых грошэй. Но оны ж ёму в пользу нэ пошлі. Тые ж грошы змэніліся дай пропалы. Нэ спожыв тых грошэй. Цер., Пін. р.
ПАЙСЦІ (ісці, прыйсці) НА ПРЫМЫ (на прымакі) да каго. Стаць зяцем у доме цесця. Казік Апылішын кажыць: «Трэба да Зосі Петрусёвай ісьці, я табе скажу, Шура, на прымы і будзем жыць с табой побач». «А я думаю, каб да Ваньдзі прыйсьці на прымы». Прышоў ён на прымы, а ў мяне дроў ні палена, віхор зьдзёр страху на хлеві. Што рабіць? Там жа. Як багацейшыя, жаніліся дома, як бяднейшыя, йшлі на прымы. Луб., Віл. р. Прыехаў дамоў, усё спалена, усё разбурана, німа дзе й прыхінуцца. Пашоў на прымакі, як завуць у нас. Св., Мядз. р.
80 👁