а я адна. Ас., Стаўб. р. 2. Прымушаць каго актыўна дзейнічаць. Кроў хлынала з аднае наздрыны, дак ручном цікла. Я тут усіх на ногі падняла. Знайшлі машыну, замчалі бабу ў бальніцу. Ульян., Сен. р. Альбіна як схадзілася, пачала лемантаваць, а потым выскачыла на вуліцу i ў крык. Паўвёскі падняла на ногі. Сав., Стаўб. р. Прыбягае Стасяк, кажа: «Ідзеця, цёця, да нас. Мамі кепско». А нашы яшчэ спалі, то ўсіх на ногі падняў. Жац., Стаўб. р. 3. Вылечыць. Зь месіц шчэ пыляжыць дычка (зыбалела на лёгкія, нарыў на прайым крыле), а патом на курорт дадуць пуцёўку. Нада ж на ногі пыставіць чылавека. Ліцв., Карм. р. У старой Мацейчай Паўлік захварэў. А было лета, гарачыня такая, сьпёка. Палажылі яго ў гумне, каб мухі ні кусалі. Дзе толькі яна ні была, якіх толькі дактароў ні прыводзіла,— так хацела гэтаго хлопца паставіць; на ногі. Але, бачыш, ні ўратавала. Жац., Стаўб. p. ПАДНЯЦЬ НА УРА к а го. Павіншаваць. Дзеўкі, ці чуяця? Веркі сягоньня сорак гадоў, сёньня яе мяніны. Пъдарак мы хоць i ні купілі, але нада Верычку на ўра пъдняць i за йушы пацягнуць. Ляўк., Aptu. p. N ПАДНЯПЬ РУКУ на каго. Выцяць, ударыць каго. Як вам ні брытко, дзеткі мае, паднімаць руку брат на брата! Ішлі б дадому й разьбіраліся, хто з вас там вінаваты, а мне перад людзьмі не рабілі брытко. Сав., Стаўб. р. Каб мой сынок калі падняў ўруку на каго? Не, ні можа гэтаго быць. Гор., Стаўб. р: Знашоў с кім біцца, руку паднімаць на гэтую брыду. Я абышоў бы гэтаго чалавека за вярсту. Жац., Стаўб. р. ПАД РУКІ ЛЕЗЦІ. Гл. ЛЕЗЦІ НАД РУКІ. НАД РУКОЙ. Паблізу, побач. Добро ім жыць, калі сат харошы, агарот, а хлопцы зарабляюць нішто, горад пад рукой — ці прадаць, ці купіць што. Ст. Св., Стаўб. p. Дэ пуд рукой? Д э ты бачыш? Ныц. Бот., Пін. р. Прышоў да нас парцізан, просіць: «Дай зьесці што». Я яму скорынько сабрала малачка, скварку, што было пад рукой, добро, што ні трэба было ў сенцах стукацерь. Жаць., Стаўб. р. Сьпяшаліся мае дзеці на пояст, спазьняліся. Hi было нічога такого пад рукой даць ім:' сала ні захацелі браць, а паляндвічкі німа ўжо. Сав., Стаўб. p. ПАДРЫВАЦЦА GA СМЕХУ. Гл, КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ
11 👁