Стаўб. p. 2. Глянуць. Некатаро дня стаімо зь Нінаю Kyдзёлкаваю, ідзе паштальёнка. Падае пісьмо ёй i мне. Дак тая маці рада-рада, камандуваня (камандаванне) дзякуя бацьком за харошо сына, а я вочы ні магу падняць, брытка за свайго, праз гарэлку ў цюрму сеў. Гр„ Слуц. p. ПАДНЯЦЬ ВУШЫ. 1. Добра расці (пра гародніну). Глядзі, пасьля дожджыку i капуста мая падняла вушы, можа трохі парасьце ў гэтум годзі. Сав., Стаўб. p. Kapтафлянік пасох, павяў, страшно глядзець. Аж нек падвечар дожджык марськануў, да так i добры даў, то нічого, акрыяла мая картофля, падняла вушы. Там жа. Памідоры паднялі вушы. Былі малыя, але перад вашым прыездам праліў дожджык навальны, лапушысьцянькія сталі якія. Жац., Стаўб. p. 2. Паправіцца, акрыяць (пасля хваробы). I шваг'ер мой быў трохо ні піў, a цяпер трохо падняў вушы i зноў п'е. Хворы чалавек, a. п'е. Хіба можна піць? Сав., Стаўб. p. ПАДНЯЦЬ (паставіць) НА НОГІ каго. 1. Выхаваць да сталасці, да паўналецця. Шэсьдь дзяцей, шэсьціра сыноў было, усіх на ногі падняла, yce вазрослыя. Ульян., Сен. p. У калхозі зьвіньнявой многа гадоў рабіла, прэміі ні рас даставала. Дзяцей пагадавала, паставіла іх на ногі. I ціпер. раблю цілятніцай. Пал., Мядз. p. Яг' ба мужык на маторы н е-рабіў, яг' б"а што ні ўзяў у рукі, да ні зрабіў, даг' ба Верычка яго на ногі паставіла'б. Дзіва што! Ляўк., Арш. p. Як ціпер помню. Пызнакомілась я c сваім Ягорым у піліпаўку на празьнік Міхайла. А яму тады край нада было жаніцца — памёрла матка — i нада была хызяйка ў хаці сіраты гудуваць. I мие ў сімнаццаць гадоў прыйшлося й хызяйкый быць, i чужых дзяцей на ногі пыднімаць. Стар., Карм. p. Стэфка падняла на ногі дзяцей i ні бачыла, ні прычакала шчасьця, ні пацешылася, памёрла. Сав., Стаўб., p. Ціперто добро. I вучэнё тоё бесплатнаё, i з дому можно што ўзяць. А вот даўней, то ні дай ты бох. Hi адзець у што, ні ў торбу палажыць чаго, пакуль на ногі паставіш, жыць ні захочаш. Там жа. Вот падніму на ногі хлопца, хай едзя на цаліну да брата, там ні прападзе. Хал., Стаўб. р. У Рэні чацьвёро адно пад адным, а муш некі ні вельмо каб у хату. Пакуль яна іх паставіць-на ногі, пасівея кабета. Гор., Стаўб. р. Мне й адной добро жыць. Дзяцей паставІла на ногі, паразьягджаліся па сьвеці
Дадатковыя словы
мйе, паставілаб, харбшо, швагер
3 👁