Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
Так i гаравалі ўсё жыцё, а як трохі стала на ногі, гэтая хвароба ў хату ўвалілася. Добро, што калхос паслаў на курорт. Гор., Стаўб. p. Цяпер людзі трохі падняліся на ногі, жывуць, а то было, што чорнай скарынцы рады былі, ого. Сав., Стаўб. р. Троху мы, троху дъчка стала пумагаць, мала-пумалу сталі на ногі пудымацца. Як на жысьць, неяк жа й перажывецца. Ляўк., Арш. р. Як прышла Совецкая ўласьть, то вжэ, можно сказать, мы крошкі сталі на ногі. Вжэ за зэмлю не надо було нам отплачвать, зэмля ў нас, можно сказать, получыласа без выкупа, вжэ мы не нэслі своі грошыкі в банк. Цер., Пін. р. Ці ж мне гэдак жылося, як цяпер маім дзецям? Да вайны хлеп зь мякінай елі. I толькі пасьля вайны на ногі eram. Пал., Мядз. р. 2. Вырасці, стаць дарослым. Цяшка было хаваць (гадаваць) але як падняліся на ногі, то самі ў сьвет пайшлі. Пуз., Мядз. р. Не ўсьпела падняцца на ногі, стаў бацько хварэць. Прышлосё i ў полі рабіць мушчынську работу. Пар., Слонім. p. Дык ці ш цяпер дзеці слухаюць? На ногі падняўся, на лісапету ету сядзя дый паедзя, а ты, матка, як хочыш. Свяц., Бял. р. Така няка жысь пруклята, паршыва була. Як пудняласа на ногы, то ўсэ ў працы i ў працы. Пяш., Іван. р. Чаго цяпер Фэльціку! ён жыве i ні шманае. Дзеці сталі на ногі, хадзі сабе памаленьку ў калхос i ўсё. Сав., Стаўб. p. Была малая — пасьцілі, потым вайна, потым спалілі, потым хапуном гэту схапілІ, посьля чалавек на ногі падняўся — гэты замуж дурны. Колькі клапатоў, колькі ' перажываньня! Пр., Стаўб. p. 3. ПаправІцца, акрыяць (пасля хваробы). Вот тыдзянь, як стала на ногі, а то ні магла — вады ні было каму прынесьці, ляжала ўсё. Жац., Стаўб. p. 4. Узняць свой аўтарытэт, набыць папулярнасць. Стаўпецкая школа № 1 стала на ногі. Яна, брат, скоро нос падатрэ школе № 2. Дзярэктар у іх дзелавы мужык, можа помніш Зуба, Зуп фамілія. У гэтум году прыбудоўку зрабілі харошую, рашшырыліси, база харошая ў школы. Сав., Стаўб. р. ПАДНЯЦЬ ВОЧЫ. 1. Акрыяць, павееялець (пасля хваробы). Людзі ня маюць веры ёй, ня вераць, што хворая. Во так дак хворая, ляжыць, ні ўстане, мужык усё сам па гаспадарцы робіць, а як куды на бяседу, ўстае i йдзе. Во ляжыць хворая такая, што, здаецца, сь сьветам прашчаяцца. А во выляжалася, падняла вочы, павееялела нек, стала на той дзень нараджэньня зьбірацца. Сав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рашшырылісй
6 👁
 ◀  / 321  ▶