Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ПАДРЭЗАЦЬ КРЫЛЫ к а м у. Пазбавіць каго веры ў самога.сябе, у свае здольнасці, быць пазбаўленым магчымасці праявіць сябе ў якой-небудзь справе. Гэта мне хвароба падрэзала крылы. Ба.чыщ, як пахудзеў, які зрабіўся. Ці так бы жылоея, каб здароўё было. Ас., Стаўб. p. Хлопяц быў як хлопяц, а як жаніўсё, то й перамяніўсё, Жанідзьба тая падрэзала яму крылы, асунуўся, схуднеў, гаспадарку запу.сьціў. Раёў., Стаўб. p. Гэтаму багачу Caвецкая ўласьць падрэзала крылы, бо даўней ён'жыў,;то жыў. Зал., Стаўб. p. ПАД СТОЛ ПЯШКОМ (пяшэчкам) ХАДЗІУ (хадзіла). Быў малым хто. Ты ці помніш (праўда, ты яшчэ пат стол пяшком хадзіў), як мы ў Імхе (назва ўрочышча) па грыбэ хадзілі? Сав., Стаўб. p. Я тагды пад стол.пяшэчкам хадзіла, як ваш Шурык з арміі прышоў. Ляўк., Арш. p. ПАД ХАЛЕРУ. Гл. К ЧОРТУ. ПАДЦЕРЦІ (уцерці) HOC ка му. Даказаць, падкрэсліць сваю перавагу перад кім. Унь Волясь падатрэ нос i брыгадзіру. Нічого, што ні вучаны, але ўмея, Ен табе любую машыну разьбярэ i паправіць. A друп й вучаны, a ні ўмея. Сав., Стаўб. p, Хацела я табе там на полі ўцерді нос, але стрьщалася.. Ты такая разумная стала, але толькі балбочаш, толькі каб гаварыць. А ты на дзеля пакажьь Вен., Стаўб. р. Цяпер i сынок часам бацьку падатрэ нос, ведамо, армію прашоў, на цаліне парабіў, сьвету паглядзеў. Жац., Стаўб. р. Стаўпецкая школа № 1 стала на ногі, яна, брат, скоро нос падатрэ школе № 2. Дзярэктар у іх дзелавы мужык, можа помніш Зуба, Зуп фамілія. У гэтум году прыстройку зрабілі харошую, рашшырыліся, база харошая'ў школы. Там жа. ПАДЦЯГНУЛА ДУХІ к а м у. Гл. ДУХ.І ПАДЦЯГНУЛА (падпягло) к а м у. ПАДЫМАЦЬ УВЕРХ НАГАМІ ш т о. Зрабіць беспарадак, бязладдзе. Пакуль прыйду с кірмашу, с тых Стоўпцаў, яны (дзеці) падымуць уверх нагамі ўсю хату. Чаго толькі ні навырабляюць! Сав., Стаўб. р. Некія дзеці памоўзьлівыя ў Mapyci: як яна дзе выйдзя пасядзець, то.дзе іх німа — хату падымуць уверх нагамі! Так жа. Прывёз мне сусет дроў мащыну. Скінулі на ско]рую руку ў. гумне. А дзеці там любяць гуляць, складаюць домікі, забаўляюцца. Парасьцягалі мне ўсё. ў.гумне, паднялі ўсё ўверх нагамі, дровы па паленцу расьцягЛі. Гор., Стаўб. p. . ПАДЫХОД МЕЦЬ д а к а г о. Умець выклікаць пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нічбго, харошаяў, ёнжыў
3 👁
 ◀  / 321  ▶