Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
падаць на калені, хай зная. Сав., Стаўб. р. Hi вельмо там падай на калені перад ім. Ен усё роўно ні паможа, вот успомніш маё слово. Папытайся, калі дасьць, то добро, а не — то й так нек жа будзя. Гор., Стаўб. р. Антонік да рук кідаяцца, на калені падая. Паець ты, памажы яму (хату перасыпаць). Можа калі й ён табе якую ласку зробіць. Ас., Стаўб. р. Вот баба— да рук кідаяцца. Прыперло, то просіць, трэба будзя паслухаць i схадзіць. Сав., Стаўб. p. ПАДАЦЬ (даваць, даць) НА ШЛЮБ (на запаведзь). Падаць у царкву просьбу аб выкананні абраду вянчання., Щ чула ш ты, вяселё скоро ў нас, ужо падалі на шлюп. Жац., Стаўб. р. Патом другі пасватаўся, с Кукшавіч, свой хлопяц. Паехалі к папу, трэба на запавяць даваць. Павезьлі на запавяць даваць, далі на запавяць, едуць дадому... Кук., Дзярж. р. Яна таксама дала на запавяць, потым агледзялася, што ён натта брыткі. Плача, кляне. Там жа. Даўней-то давалі па шлюб, ехалі да касьцёла, так хорашо, урачысто ўсё рабілі. I цяпер яшчэ помню. Сав., Стаўб. р. У нядзельку сабіраюцца да касьцёла i там ужо даюць на шлюп. А потым шыкуюцца да вяселя. Жац., Стаўб. р. Цяпер аж у Нясьвіш едуць падаваць на шлюп, i ні ўсе, мало хто, просто запішуцца й вяселё спраўляюць. Сав., Стаўб. р. Ужо калі на шлюп падалі, то й вяселё робяць прас тыдзянь, а можа й болей трохі — як хто. Там жа. ПАДАЦЬ СА СМЕХУ. Нястрымна, да знямогі смяяцца. Прышоў гэты цыган да нас нек вечарам, а ў нас людзей сабралосё, вячоркі. I давай,гэты цыган расказваць, як ён кабылу ў Цярпіцкіх краў. То ўсе падалі ca сьмеху, такі фацэтны некі ён чалавек, на сваіх верня. Сав., Стаўб. p. Дзеці ўбачылі п'янаго дзядзьку на вуліцы — ідзе ў клетачку, нага за нагу чапляяцца, то падалі ca сьмеху, у хату папрагацяла, каб ні бачылі гэтаго паскуцтва. Жац., Стаўб. p. То расказвала. ў нас, а наш доктар ca сьмеху падаў, рагатаў, казаў: «Тэта яна на такога напала. Каб на мяне, я б ёй ні папусьціўся». Пр., Стаўб. р. Прыягджаў цырк нек да нас у клуп, людзей сабраласё — ні прайсьці. Як сталі паказваць там нешто, са сьмеху падалі, клуб расколваўсё папалам. Гор., Стаўб. р. Падбегла Алешча пад яблыню, а ён сядзіць на.яблыні. Яна на яго крычаць, а ён дражніцца. То людзі падалг са'сьмеху. Ас., Стаўб. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянаго, сасьмеху
6 👁
 ◀  / 321  ▶