ПАДАЦЬ У ВОЧЫ. Гл. КІДАЦЦА (падаць) У BOЧЫ каму. ПАДБІЦЬ ПАД HOFI што. Адрачыся ад сяброўства, перастаць сябраваць з кім. Гэдак добро мы жылі с сусеткаю на футары, дзяліліся апошняю маг'улінкаю, усё ў нас было напалавіну: i радасьць i горо. А як перабраліся ў вёску, падбіла пад ногі ўсё, перастала калягаваць з намі, цяпер нат на вяселё ні заве. Сав., Стаўб. p. ПАД БОКАМ. Вельмі блізка, ля дому. Там каля хаты ў Сьвержні неко праізвоство (завод), дак можно пад бокам работу знайсьці, калі ні захоча ў Стоўпцы ехаць. Сав., Стаўб. p. Нашто вам куды ехаць, буцьця у нас, тут добро: лес, рэчка пад. бокам, купацца можно, загараць. Жац., Стаўб. р. Цігіер мне-то добро: лес пад бокам, то i ягады, i грыбэ. Ас'., Стаўб. р. Магазін пад бокам, зьбегай прынясі дзьве канцэрвы, хлеба куяі i яшчэ там, што знаяш. Гор., Стаўб. р. Цяпер нам выгода: рэчка пад. бокам, то можно качак разводзіць колькі хочаш. Хал., Стаўб. р. ПАД БОРАДУ ДАЦЬ к а м у. Гл. ДАЦЬ ПАД (у) БОРАДУ к а му. ПАДВАРОЧВАЕ ПАД ГРУДЗІ. Гл. СТАІЦБ ПАД ГРУДЗБМІ. ПАДВЕСЦІ ПАД МАНАСТЫР к а го. Іран. Ашукаць, падмануць каго, пасмяяцца з каго. Жаніўса на ёй, а прас чатэры месяцы на развот падаў, дзеўку бедную падвёў пад манастыр. Гр., Слуц. р. Сталы ўжэ пэрвыя друзья. Хоч бы гэтыя друзья не подвэлы пуд манастыр. Бот., Пін. р. ПАДЗЯРЖАЦЬ У РУКАХ каго. Гл. ДЗЯРЖАЦЬ (падзяржаць) У РУКАХ к а г о. Знач. 2. ПАДКЛАСЦІ (падлажыць) СВІННЮ. каму. Незадав. Цішком свядома рабіць непрыемнасць каму, ашукваць каго. Хто цібе зная, можа ты мне хочаш падлажыць сьвіню. Як табе паверыць? Ас., Стаўб. р. Раманэ ўсе хітрыя. Старшы нек кажа: «Цётка, предай нам япрука, добро заплачу». Не, думаю, не прадам я табе, ашукаяш. Ен майму брату падлажыў сьвіню. Насватаў некаго махляра, той (брат) аддаў с хлява сьвіню, а тагды чуць грошы сарваў. Жац., Стаўб. р. ПАД КРОУ ПАПАСЦІ ч ы ю.! Адпавядаць характарам, поглядамі каму. Усе нядобрыя: i зяці, i нявесткі. Адзін Валін пат кроў папаў, толькі перад гэтым дрындэ
Дадатковыя словы
магулінкаю
6 👁