ПАДАВАЦЬ НА ШЛЮБ. Гл.. ПАДАЦЬ (даваць, даць) НА ШЛЮБ (на запаведзь). ' ПАДАЦЬ ДА НОГ к а го. Празмерна дагаджаць каму, модна прасіць каго. Яе Коля такі ўжо ўслужлівы перад начальствам, да нох падая. Сов., Стаўб. р. Мой некалі пойдзя ў Гародзяй, кап аттармінавалі падатак, падая да нох пану, а ўсё роўно, як трэба аддаць, то аддасі, дзе ш ты дзецясься. Жац., Стаўб. р. Казалi, Анатолін падаў да нох яго, але не памагло, далі два годы. Гор., Стаўб. р. Прыехалі госьці с Польшчы да Пятроўскай. А сын такі ўжо харошы, высокі i ўсё: «Мамуся, мамуся». Да нох падая той маццы. От дзеці естухарошыя, І бацьком радась. Там жа. ПАДАЦЬ ДА РАБОТЫ (за работаю). Шчыра ставіцца да працы, улягаць у работу. Аньця, як матка пакойніца, робіць аж гарыць у яе руках. Гаспадарка вялікая, работы много, але падая да работы, усё ў яе i дагледжано, i прыбрано, i яшчэ, кажуць, на ганаровую дошку, ў канторы павесілі. Сав., Стаўб. р. Першы год ужо так дагаджала сьвякроўцы, што чуць сь сілаў ні выбілася. Потым паразумнела: што трэба, зраблю. Але натто да работы ні падала. Праўды. У сел., Навагр. р. Мой-то ні падаў за работаю. Бывало, устану ранінько, пабуджу дзяцей, выпраўлю каровы пасьвіць, а ён сьпіць, храпе ўсю раніцу.-А кал i што скажу, сварыцца. Гор., Стаўб. р. Як прыедзя зь Мінску, адразу пераадзеняцца i за работу. Як машына робіць, просто падая да работы. Там жа.: ПАДАЦЬ (упасці) ДУХАМ. ПрыходзІць у адчай, смуткаваць', перажываць, непакоіцца. Чаго ш ты ўжо гэдак падаяш духам? Паляжыць у бальніцы, паправіцца, дасьць бох, а потым у санаторию атправяць i падлечыцца. Кунц., Кл. р. Hi перажывай, Зінка, не трэба падаць духам. Можа яшчэ й лепяй будзя адной, ні того крыку, ні сваркі. Веч., Стаўб. р. У'Эдзіка няшчасьцё — сын памёр. А ён так ужо перажывая, схуднеў — адны косьці на чалавеку, так упаў духам, так шкадуя. Ведамо, бацько. Жац., Стаўб. р. «А, добро было б брыкету з машину, маразэ йдуць».— «Hi падайця духам, вот паГЛЯДЗІЦЯ, прывязу вам брыкету, вот падмарозіць i прывязу». Гор., Стаўб. р. ПАДАЦЬ НА КАЛЕНІ п е р ад к i м. Уніжацца, перапрашаць, модна прасіць каго. Hi буду я перад ім
Дадатковыя словы
ест^харошыя, рббіць, уэдзіка
5 👁