Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
А каб на цібе немач якая, гэто ж ужо наплёў. Гор., Стаўб. р. ПАВЯРНУЦЬ (паварочваць) АГЛОБЛІ. Незадав. 1. Вяртацца назад; ісці зусім не туды, куды выпраўляюць. Выправіла Сашу ў магазін, кап хлеба купіў, а ён павярнуў аглоблі да к Колю. А хлеба німа, німа ш чым паабедаць. Гор., Стаўб. р. Я яго ў школу выпраўляю, а ён паверне аглоблі i да пастухоў. Жац., Стаўб. р. А было й так. Едзя жаніх да дзяўчыны, дагаварыўшыся ўжо, а па дарозе напаткае другога чалавека, які дае большы пасах. Тады паварочвае жаніх аглоблі i бярэць гэтага дачку, каторы даець большы пасах. Юнц., Вы. р. 2. Адмаўляцца ад сваіх ранейщых перакананняў, рашэнняў, планаў. Чаго ш ты павярнула аглоблі? Паехалі п разам, весялей бы было. Сав., Стаўб. p. Бачыш, як можно павярнуць аглоблі ў палітыцы. Былі сябрамі, сябравалі (з Кітаем), a тагды, як ашчэрыў зубы, рады ні даць, ні агрэпціса: то ў адном месьця вылязуць, то ў другом. Грі9 Слуц. p. ПА ГАЛАВЕ ХАДЗІЦЬ к а м у. Асудж. Не слухацца, не падпарадкоўвацца каму (звычайна пра непаслухмяных, разбэшуаных дзяцей). Яна (маці) іх i прозьбаю i грозьбаю, a яны па галаве ёй ходзяць, робяць што хочуць. Сав'., Стаўб. p. Што гэто за дзеці?! Па галаве гэтай Галі ходзяць, а яна маўчыць, хоць бы набіла калі, настрашыла п. Як гэто, каб маткі саўсім ні слухаць. Жац., Стаўб. p. Ці можно ш гэдак, кап хадзіць маццы па галаве? Ці вы ні бачыця, што ёй трудно адной з вамі. Вот памрэ, вот тады будзя для вас ліхо. Паскачаце тады! Гор., Стаўб. p. ПАГРЭЦЬ РУКІ на чым. Асудж. Незаконна, несумленным спосабам нажывацца, багацець. Вазілі ў Мінск здаваць мясо. Казалі, што той-сёй пагрэў на гэтум рукі. Хал., Стаўб. p. Памерла сястра. Hy, пахавалі яны яе, a дабро ні дзялілі — усё асталосё той, што прыехала с-пад Mipa. Яна пагрэла рукі на гэтум дабры, кажуць, цэлы вое палацён адно было. Ас., Стаўб. p. Тут усе— i бугалцяр, i ўчотчыца, i тая, што ў клубі,— рукі пагрэлі, ведаю добро i, дальбох, пайду на сабранё i скажу, хай ведаюць усе. Сав., Стаўб. р. Атступалі немцы, а на разьезьдзі стаяў нямецкі пояст. Тб людзей набегла i давай цягаць дабро. Многія тады рукі пагрэлі. Ас., Стаўб. p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разбэш^аных
13 👁
 ◀  / 321  ▶