сватацца, хацеў ка мне ў прымы йсьці. Гр., Слуц. р. Мая мама кожны дзень ходзіць жаць. Усе па дзьвёх ці па трох жнуць, а яны (мама) адным-адны жнуць, яны адныя жнуць і снапэ сама вяжуць і стаўляюць. Туп., Ваўк. р. А гэты во стары, што да нас учора заходзіў, адзін дваром жывець. Два разы жаніўся, дочка і сыны ё, а ён адзін жывець. Ляўк., Арш. р. Жывець адзін дваром. Дзяцей маленькіх распарадчыў, каго ў дзеддом, каго куды, жонку закапаў, і сам сабе хадзяін. Цілівізер купіў, і грошы ё, і сала сваё, жывець адзін дваром. Там жа.
АДЗІН АДНАГО (другога) НЕ ПЕРАЦЯГНЕ. Асудж. Пра людзей з аднолькавымі характарамі, звычкамі. І сын добры, і сьвёкер добры, адзін аднаго не перацягне. Наравіць і аднаму трэба і другому дагоджваць. А што ты зробіш? Знай наравы да сьцяражы галавы. Гр., Слуц. р. Цябе набілі? Ня лесь, абудва добрыя, адзін другога ні перацягняця. Кав., Старадар. р.
АДЗІН ДВАРОМ. Гл. АДЗІН-АДНЫМ (адна-адным, адно-адным, адным-адны). АДНЫМ-АДЗІН.
АДЗІН (адна, адно) ПАД АДНЫМ. Адзін за другога меншы (пра дзяцей). Ядакоў у хаці многа (нас семіра было), адзін пад адным, а зямлі мала, і тая — пясочак горкі, каменьні. Душыліся поліўкай, куляшом аржаным. Слав., Тал. р. Дзеўкі, што грыбы, растуць адна пад адной. Ляўк., Арш. р. А ў Вясеі ў чалавека дзісяцера дзяцей, адно пад адным. Бярэ па мяху хлеба на дзень — зьядзяць! Бяр., Слуц. р.
АДЗІН ПА САБЕ. Адзінока, толькі адзін. Сынэ два ў Польшчу выехалі. І дачка там. А бацьке тут засталіся. Як прысталі сынэ, асобянно адзін, прыягджайця, тато, што вы там адзін па сабе жывяце? І як настаў, як настаў — сабраліся яны ехаць. Пр., Стаўб. р. Што гэто вы, Сьцяпанавіч, ідзяце адзін па сабе? Сав., Стаўб. р.
АДЗІН-РАЗАДЗІН (адна-разадна, адно-разадно). Гл. АДЗІН-АДНЕСЕНЬКІ (адна-аднесенькая, адно-аднесенькае).
АДЗІН У АДЗІН (адна ў адну, адно ў адно). Добрыя, роўныя якасцю, вартасцю, памерам. Сыны тры пры дому адзін у адзін, дык і яна разумная. Пажыла п адна, дык бы падурнела. Сав., Стаўб., р. У яго зубы ўсе роўнянькія, адзін у адзін. З шастога года, а зубы як у кавалера. Там жа. Купіла ўвосянь гурочкаў адзін у адзін да гэдыкія харошыя. Там жа. Бульба на тым загоне была адна ў адну,
98 👁