дык і капаць было скора і добра. Кав., Старадар. р. Летась палучыла два мяшкі збож'я, змалола на муку, дак зернятка анно ў анно, анно ў анно, а цяпер трохі г'ірус пракідаецца. Гр., Слуц. р. Паглядзі, яблынька маладая, яблычкі адно ў адно, хорашо глядзець. Гор., Стаўб. р. Адзін гот былі антонаўкі, то німного, па чатэры на дзераво, але адно ў адно, а гэты гот неяк зачарвівелі, асыпаліся. Там жа. АДЗІН (адна) ЧОРТ (трасца, халера.). Незадав. Тое самае, усё роўна, усё адно. Ці ты ёлкай палі, ці дубовымі драўмі, адзін чорт — холадно ў хаці. Трэба будзе летам перасыпаць, вокны пааптыкаць. Гор., Стаўб. р. Ты кажаш, што там атава парасла. Адзін чорт, што ў Алешніку, што пат Стоўпцамі, — і тут і там зьбілі кароўмі. Я ж ведаю. Жац., Стаўб. р. І цеста мяшала, млечкам палівала, зярнят якіх пасыплю, а адна трасца — няўдалыя ў міне цяпер сьвіня, худыя як ражнэ. Сав., Стаўб. р. Ці ў Мінск весьці, ці тут здаваць, адна халера: дзёшаво, шкода толькі працы. Там жа. АДЗІН (адна, адно) ЯК ВОКА Ў ЛОБЕ. Адзін, адзінокі, зусім адзін. Адзін той сынок як воко ў лобі, і той некі нілюцкі, з жонкаю развёўсё. Сав., Стаўб. р. Як жылі, дак жылі, было весяло, шчасьліво. А памёр мой стары, асталася адна як вока ў лобе. І вады лошкі няма каму падаць, як захварэю. Міл., Маст. р. Засталася тая старая адна як вока ў лобе. Сыны два ў сьвеці, жонак маюць, сем'і, а ты, матка, сядзі, пака бэлькі ўваляцца. Ж. Барок, Стаўб. р. АДЗІН (адна, адно) ЯК КОЛАС. Адзінокі, толькі адзін, зусім адзін. Родных дзяцей німа, браты і сёстры тут засталіся, а жончына радня ні вельмі яго там (у Польшчы) глядзіць. Адзін як колас там. Пр., Стаўб. р. Я жыву адна як колас. Дзяцей выгадавала, разьляцеліся па сьвеці, а я сяджу на печы адна-адным. Сав., Стаўб. р. Асталася адна кабета, адна-адна як колас. Адна. Матка памерла, дзеці недзі ў сьвеці. Там жа. Сына мела, і забіўся той сын, забіло яго. Асталася (матка) адна як колас. Жац., Стаўб. р. АДЗІН (адна, адно) ЯК ПАЛЕЦ. Зусім адзін, адзінокі. Ты ж ведаяш, адна як паляц, словам німа да каго абазвацца, дзіво што выйду пасядзець да каго. Сав., Стаўб. р. Дзевачка тая адна як паляц, і глядзіць і даглядая. Такая харошая зрабілася, адзяецца хорашо, есьць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁