і прышла. Потым другі пасватаўся. Далі на запаведзь, едуць дадому, дык ён і гаворыць: «Трэба к свадзьбе кап паліто купіла, мне стыдна с табой». — «А-а-а, як стыдна, дык і ня трэба. Табе трэба паліто, дык ты і шукай с палітом». І зноў не пашла. Ужо гэтаму аддала ўтратнае, другому. Потым прыехаў трэйці. Яна спачатку згадзілася, а потым агледзелася, што ён надта брыткі. Плача, галосіць, кляне, як гэта я пайду за такога брыткога. Зноў маці панесла аддала яму ўтратнае. Канцы канцоў, с тым самым першым пажанілася. Кук., Дзярж. р.
АДЗЕЦЦА Ў САБАЧУЮ ШКУРУ. Асудж. Стаць здраднікам. Трасцу п немяц тут так разгарнуўса, каб ня тыя выраткі, што адзеліса ў сабачую шкуру і ўдавалі людзей. Гр., Слуц. р. А сусет наш, Нічыпар, у паліцыю падаўся, у сабачую скуру адзеўся, і нас, сваіх сяльчан, узёўся цьвічыць. Вішн., Вал. р.
АДЗІН-АДНЕСЕНЬКІ (адна-аднесенькая, адно-аднесенькае). АДЗІН-РАЗАДЗІН (адна-разадна, адно-разадно). Спаг., добразыч. Зусім адзін (адна, адно), толькі адзін (адна, адно). Нашых усіх немцы пабілі: і тата, і брата аднаго, другого, трэцяго. Астаўся я адзін-аднесенькі, жыву, як верабей. Туп., Ваўк. р. Сонейка ніска, а я адна-аднесенька ў Шыманскім лесі, дзікія сьвіньні толькі вухкаюць, логвіны (логавішчы) павыкладаныя. Страшна. Бял., Лаг. р. Садзіла гусі, думала, хай і ў мяне будуць, а яна (гусь) памарыла, адно-аднесенькае вышла, і што зь ім цяпер рабіць? Там жа. Тэпэр ныкого ныма, одын-одынюсэнькі, сэдю да гадаю, колы то пысьмо будэ. Бот., Пін. р. Шэсьць чалавек было сям'і: тры дачкі, сын. А цяпер жонка памярла, дзеці параз'яжджаліся, жыву адзін-разадзін. Міл., Маст. р. Адна-разадна жыву, аш страшна ў хаце. Там жа.
АДЗІН-АДНЫМ (адна-адным, адно-адным, адным-адны). АДНЫМ-АДЗІН. АДЗІН ДВАРОМ. Зусім адзін (адна, адно). У Камара такія сынэ памерлі, астаўсё чалавек адзін-адным пат старасьць. Сав., Стаўб. р. Жыву адна-адным. Робіла ўсей час старожкай, пака ні пашла на пенсію. Жыву пры школе, кварціру далі казённаю, гарод. Жыву адна-адным. Об., Шум. р. Адна маці сядзіць як верабей. Адна-адным. Два сыны выгадавала, абудва пажаніліса. Гр., Слуц. р. Матруна адна жывець, адна-адным, калі толькі ўнук Надзін даведаіцца. Ляўк., Арш. р. Пажыла два гадочкі анным-анна, а тагды Антон стаў
98 👁