конваць работу, службовыя абавязкі. Ты што гэта?! Скора абет, а ён і не пачынаў яшчэ, адбывае адбывалаўку. Вот гультаіна! Раўч., Пух. р. Старых і лячыць ня хочуць, дальбох праўда. Прыложыць аччэпнаго два разы трупку — і йдзі, а ён (доктар) ужэ адбыў сваю павіннась, палячыў. Гр., Слуц. р.
АДВАРОЧВАЦЬ НОС ад каго. Гл. ВЯРНУЦЬ (адварочваць) НОС ад каго.
АДДАВАЦЬ НА ДОЛЬНІЦУ. Згадзіцца працаваць на чужой гаспадарцы на ўмовах атрымання пэўнай часткі (долі), паю ад даходу гэтай гаспадаркі з усімі правамі спадчыннасці. Яг ба, к прымеру скажам, мыя саседка мела зямлю, а ні мела сілы абрабляць яе, а я б мела дзяцей, а ні мела зямлі, тады возьмець іна маю дачку, ета называлася аддаваць на дольніцу, пумагала б ей, парабкавала. Ліцв., Карм. р. Было такое ўрэмя (мыя сьвякроўка кызала), што аддавалі на дольніцу, у парыбкі. Я та ні помню етыга. Там жа.
АДДАЦЬ БОГУ ДУШУ. Шкадав. Памерці. Шкода, шкода чалавека, такі добры быў. Забрала, беднага, сьмерць, ужэ зь месяц як аддаў богу душу, ляжыць у сырой зямельцы. Кунц., Кл. р. Доўго мучыўся, бедны, усё хварэў, а пад сёмуху богу душу аддаў. Сав., Стаўб. р. Стася с прастуды памерла, але нічого зрабіць ні маглі, бо ціф патпаў. Было дваццаць тры гатке, як богу душу аддала. Там жа. Занядужала яна шчэ зімой, а летам богу душу аддала. Няс., Навагр. р. От с таго спужаньня цётка наша захварэла, спачатку сэрца, а потым прыпаткі — і ўскорасьці богу душу аддала. Бял., Лаг. р.
АДДАЦЬ ДУХІ. Памерці. Забалеў грыпам, кроў лінула ротам і носам — і аддаў духі. Ці ж гэта я думала яго хараніць? Ульян., Сен. р. Наша Аньця, бедная, мучылася, мучылася і недзя пад восянь і духе аддала. Сав., Стаўб. р.
АДДАЦЬ КАНЦЫ. Гл. КАНЦЫ АДДАЦЬ (аддаваць).
АДДАЦЬ УТРАТНАЕ каму. Сплаціць кошт выпітага і з'едзенага ў час сватаўства (калі дзяўчына не хоча выходзіць замуж). У мяне была сяброўка. К ей адзін пасватаўся. Харошы хлопяц, казаў, што ест свая крама. Матка пашла паглядзела, а там толькі стаіць бочка зь дзёгцем і солі мяшок — ніякай крамы німа. Аддала ўтратнае, заплаціла грошы, што ён тутака прывозіў, выпівоў,
90 👁