Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
АГОНЬ ГАРЫЦЬ з к а г о. Гл. GBE4KI ГАРАЦЬ з к а г о. АДАБРАЛА НОГІ к а му. Гл. НОГІ АДАБРАЛА к а му. АДБІРАЦЬ ВОЧЫ. Сляпіць, асляпляць. Надварэхорашо, ціхо. Сьнех адбірая вочы, глядзець ні ' можно — вясна скоро. Сав., Стаўб. р. Нашаравала каструлю — аж вочы адбірая, а то брудная валялася на пругмені. Жац., Стаўб. р. А ДБ ЩЦА АД РУК. Не слухацца каго, перастаць падпарадкоўвацца каму. Hi вед&ю, што рабідь з гэтым хлопцам?! Ну зусім адбіўсё ад рук. Сав., Стаўб. р. Даўней, як сястра жыва была, усе сястрыны дзеці за мною былі адданыя. А як сястра памерла, адбіліся ад рук — тот пісьма ні было, гот пісьма чакала. Там жа. Жылі два браты ў старэнькага бацькі. Расьлі вялікія, дужыя, але да работы няздатныя. А як падрасьлі, зусім ад рук адбіліся. Ракаш., Уздз. р. Што мне зь ім рабіць? Зусім ад рук адбіўся. Яшчэ як маці жыва была, то сяк-так, а што я гавару, то ён мне: «Што ты мяне вучыш, бабо?». Пад., Дзятл. р. АДБІЦЦА (адбівацца) АД ХАРЧЫ. Страціць апетыт. Некая нягег'лая зрабілася, адбілася ад харчы. Спрэгу (спяку) яечка — i есьці ні хачу. Ліцв., Карм. р. Чылавек зношываецца ад году г' году, ад нядзелі к нядзелі, усё слабей становіцца, адбіваецца ад харчы, хліпаець, хліпаець i канец. Там жа. АДБЩЬ НОП. Гл. БІЦЬ (адбіць, паадбіваць) НОГІ. АД БОЧКІ ЗАТЫЧКА (шпунт). Зняваж. Пра чалавека, з якім не лічацца, якога калі трэба i калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы. Да што я — ад бочкі затычка ці што? Хай пасылая каго хоча, а я ні пайду. Сказаў, ні пайду, значыць, не. Гор., Стаўб. р. Кап цябе агні высмалілі с тваім харакцярам! У другіх гаспадары як гаспадары, а мой ат усякай бочкі шпунт, дзе трэба, дзе ня трэба яго паттыкаюць, ня можа абазвацца, пастаяць за сябе. Гр., Слуц. р. АДБОЮ НЯМА ад к а го. Не абагнайца. Хай іх балесь, хай іх. Як yci роўна ніколі ня елі, проста адбою німа ад гэта га каршуньня (хатніх птушак). Я. Тур., Уш. р. Маня Грышкава вырасла, харошая стала, ад кавалераў адбою няма. Гор., Стаўб. р. АДБЫВАЦЬ АДБЫВАЛАУКУ (павіннасць). Асудж., абурэн. Працаваць нехаця, без жадання, фармальна вы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нягеглая
32 👁
 ◀  / 321  ▶