конвадь работу, службовыя абавязкі. Ты што гэта?! Скора абет, a ён i не пачынаў яшчэ, адбывае адбывалаўку. Вот гультаіна! Раўч., Пух. р. Старых i лячыць ня хочуць, дальбох праўда. Прыложыць аччэпнаго два разы трупку — i йдзі, а ён (доктар).-ужэ адбыў сваю павіннась, палячыў. Гр., Слуц. р. АДВАРОЧВАЦЬ НОС а д каго. Гл. ВЯРНУЦЬ (адварочваць) НОС ад каг о. АДДАВАЦЬ НА ДО Л ЬН ИДУ. Згадзіцца працаваць на чужой гаспадарцы на ўмовах атрымання пэўнай часткі (долі), паю ад даходу гэтай гаспадаркі з усімі правамі спадчыннасці. Яг'ба, к примеру скажам, мыя саседкамела зямлю, а ні мела сілы абрабляць яе, а я б мела дзяцей, а ні мела зямлі, тады возьмець іна маю дачку, ета называлася аддаваць на дольніцу, пумагала б ей, парабкавала. Ліцв., Карм. р. Было такое ўрэмя (мыя сьвякроўка кызала), што аддавалі на дольніцу, у парыбкі. Я та ні помню етыга. Там жа. АДДАЦЬ БОГУ ДУШУ. Шкадав. Памерці. Шкода, шкода чалавека, такі добры быў. Забрала, беднага, сьмерць, ужэ зь месяц як аддаў богу душу, ляжыць -у сырой зямельцы. Кунц., Кл. р. Доўго мучыўся, бедны, усё хварэў, а пад сёмуху богу Душу аддаў. Сав., Стаўб. р. Стася с прастуды памерла, але нічого зрабіць ні маглі, бо ціф патпаў. Было дваццаць тры гатке, як богу душу аддала. Там жа. Занядужала яна шчэ зімой, а летам богу душу аддала. Няс., Навагр. р. От с таго спужаньни цётка наша захварэла, спачатку сэрца, а потым прыпаткі — i ўскорасьці богу душу аддала. Б ял., Лаг. р, АДДАЦЬ ДУХІ. Памерці. Забалеў грыпам, кроў лінула ротам i носам — i аддаў духі. Ці ж гэта я думала яго харанідь? Ульян., Сен. р. Наша Аньця, бедная, мучылася, мучылася i недзя пад восянь i духе аддала. Сав., Стаўб. р. АДДАЦЬ КАНЦЫ. Гл. КАНЦЫ АДДАЦЬ (аддаваць). АДДАЦЬ УТРАТНАЕ каму. Сплаціць кошт выпітага i з'едзенага ў час сватаўства (калі дзяўчына не хоча выходзіць замуж). У мяне была сяброўка. К ей адзін пасватаўся. Харошы хлопяц, казаў, што ест свая крама. Матка пашла паглядзела, а там толькі стаіць бочка зь дзёгцем i солі мяшок — ніякай крамы німа. Аддала ўтратиае, заплаціла грошы, што ён тутака прывозіў, выпівоў
Дадатковыя словы
зедзенага, спужаньнй, ягба
16 👁