Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
але вышла замуш, апсела дзецьмі, i ніхто тоі красаты яе ні бачыў. Так i сьцерлася. Сав., Стаўб. p. Апсеў дзеткамі маленькімі, труднавато. Але стараяцца зарабіць, сам у тартакуг а яна даяркаю ў калхозі. Труднавато, але нічого, выгадуюцца. Жац., Стаўб. p. АБУЦЬ У ЛАПЦІ каго. Незадав. Вучыць, настаўляць к а г о. «Hi так вы, дзяцька, гаворыце. Родны бацька к сваёй дачке й должан прыхінуцда, хай бы замок быў у хаці. А вы ад дачкі хочаце быць незавісімым». — «Hi абувай мяне ў лапці, я гэта чуў». Ляўк., Арш. p. АБХОДЗІЦЬ ЗА ВЯРСТУ. Гл. ЗА ВЯРСТУ (за кіламетр) АБХОДЗІЦЬ. АБ (за) ЦАНУ НЕ СТАЯЦЬ. Гл. НЕ СТАЯЦЬ АБ (за) ЦАНУ. АБЦІРАЦЬ (выціраць) ВУГЛЫ (куткі). Дакар., асудж. 1. Сланяцца без справы. Няма каб пасядзеў дома, памох ухадзіцца, дык абцірае недзе вуглы. Сама маці ўсюды спраўляйся. Кунц., Кл. р. Нечаго паехаў бы на дую Нарач, а то будзяш тут толькі вуглы абціраць. Сав., Стаўб. р. Я кажу Антонісе: «Ты анег'ды гукала, што ўзняла зубы (збілася з ног, пытаючы, шукаючы), пакуль не купіла новы касьцюм сыну, а ён выцірае куткі ў тым касьцюме». — «Праўду кажаш, Настачка. Дома я яму дам жару, скажу, што куткі выцірадь добра i ў куфайцы». Баб., Пол. р. 2. Глядзець, як танцуюць. Зьмітрок як малады быў, дык прідзём на ігрішча, а ён скакаць ні скакаў, а тоўкся ў памельніку (у качарэжніку) трлькі ды вуглы абціраў. Грыш., Рас. р. У нас ёсь i мальцаў, i нічога мальцы, але толькі выціраюць куткі на танцах, а на пляц (круг) не выходзяць пагуляць, дзяўчаткі танцуюць самі с сабой. Баб., Пол. р. АБЫ ДЗЕНЬ ДА ВЕЧАРА. Абы як, неахвотна. Ён жа хлапец працавіты. ён ня будзіць гэта сабе, як другі, абы дзень да вечара, а ўжо калі азяўся, то ўсё гарыць у яга. Язн., Вы. р. АБЫ 3 РУК. Нядбайна, дрэнна, абы зрабіць. Нанесла к Анюця рубашку шыць. А тая абы з рук. Пакроіла абы як, склала-склала, І гатова. Цяпер шыць ніхто ня хоча, сядзі бэрзайса. Гр., Слуц. р. Каб вас агонь пабраў з этакаю работаю! Абы з рук. Прысьляпіў (прыбіў) двума гвозьдзікамі карыта, а дно й атваліласа. Там жа. АБ'ЯДАЦЬ ВУШЫ нам у. Гл. АБ'ЕСЦІ (аб'ядаць, пааб'ядаць) ВУШЫ каму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
 ◀  / 321  ▶