Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
p. Гэтыя сьвіня за весну вушы аб'елі. Карміць німа чым, а тры разы на дзень дай. Сав., Стаўб. p. Трэба будзя аказацца той Мані, каб зярнят якіх пудоў два прадала. Сваіх тры пудочкі ест да гэтыя б два завясьці ў млын, змалоць, i, як скармлю, тады ўжо буду калоць (свінню). Надаелі гэтыя сьвіня, што ня вытрымаць, вушы аб'елі. Там яш.. Цяпер як пагляджу, дак разумнейшыя людзі сталь Бывала, дзяржалі па пядь кароў, карміць ні было чым, за зі'му вушы пааб'ядаюць, а малака з усіх вядро надоіш. А цяпер адну дзяржыш, а малака болій як сь пяці. Зарэч., Смал. р. АБІВАЦЬ ПАРОП. Гл. ПАРОП АБІВАЦБ. АБІРЫЧЫЦБ ЯК БЕЛКУ каго. Іран. Забрадь усё, абабраць да ніткі к а г о. А Юзік вёс много, яму што давал! родныя, усё браў. А на граніцы тамажнікі абірычылі як белку. Усё харошаё, усё лепшаё павыбіралі, а яму горшаё пакінулі. Сав., Стаўб. р. Цяпер сьвет паспакайнеў. А бывала ш, за гетымі зладзеямі нічога ні схаваяш ні ў гумне, ні ў клеці. Улезуць, абірычаць як белку, i йшчы ветру ў полі. Гр., Слуц. p. АБЛАТАШЫЦЬ ДА НІТАЧКІ каго. Забраць, адабраць усё ў каго. Ехалі мы аднойчы c кірмашу, прыпазьніліся. А ехаДь трэба было праз лес, а на двары прыцямнелася. Толькі ўехалі ў лес, аж выходзяць на дарогу нейкія мушчыны, абарваныя, на нагах атопкі, i давай шныпарыць у возе. Заграбасталі ўсе нашы пажыткі, аблаташылі да нітачкі, шчэ й напалохалі, чуць жывыя дамоў вярнуліся. Рак., Вал. p. АБМЫВАЦЬ (перамываць) КОСТАЧКІ каго. Асудж. Абгаворваць каго. I толькі мы з Зосяй пачынаем абмываць костачкі адной сусеткі, як у хату ўлятае, ну ўся раўно як ашалелы, Алёшка i крычыць: «Пажар!» Дашк., Маст. p. Сабраліся ўжо бабы каля Сашчыхі перамываць костачкі суседак. Гор., Стаўб. p. Ня слухай, Волячко, гэну балаболку. Каждаго яна костачкі абмые, каждаго абсудзіць. Што яна гаворыць, то роўно вецяр дзьме. Ладе., Кар. p. Мая даражэнькая, яна каждаго абмыя, каждаму костачкі перабярэ, не глядзі, што маладоё. Там жа. АБСЕСЦІ ДЗЕЦЬМІ. Медь многа малых дзяцей (y сям'і). Братавая сьвету ні бачыць. Абсела дзецьмі, ды й даяркай робіць, хоча, кап капейка якая вялася ў хаці. Гор., Стаўб. p. Наша Лёдзя маладая была харошая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абелі, зіму, паабядаюць, сямі
29 👁
 ◀  / 321  ▶