Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
V Щарк, р. — Шаркаўшчынскі Об. — Обаль раён Шчуч. р. — Шчучынскі раён Ед. — Еды Карп. — Карпейчыкі Шум. р. — Шумілінскі раён Аўтары лічаць сваім абавязкам выказаць шчырую падзяку членам- кафедры беларускай мовы Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага уніг версітэта імя У. I. Леніна, членам кафедры беларускай i рускай мовы Гомельскага дзяржаўнага універсітэта, кандыдату філалагічных навук дацзнту I. К. Германовічу за заўвагі i рэкамендацыі, накіраваныя на паляпшэнне гэтай кнігі. А АБ АДНЫМ МАЛАКУ (гурку, шчаўлю i інш.). Пераважна нейкай аДной ежай, стравай (жывіцда, харчавацца). Дзіця аб адным малаку жывець. Ульян., Сен. p. Аб адным малацэ косу ні пацягняш, трэ й скораму ўкусіць. Вяліч., Сал. p. Зяць вельмі ш любіць гуркі салоныя c картоплямі ееьці, дак i сюды (да цешчы) як прыедзя, yce патстаўляюць (гуркі). А я кажу; «Вы п каўбасы палажьілі да яшчэ сяго-таго смачнаго. Што той гурок! Аб адном гурку добр ня будзяш». Гр., Слуц. р. Ціпер я Hiкому ні шкадую ні хлеба, ні бульбачкі. Як падумаю, як стрвдалі, гыгьдалі посьля вайны!- Аб адном шчаўлю жылі, думала, ніколі не выб'юся зь ністачы. Ляўк., Aptu. p. АБВЕСЦІ КРУГОМ ПАЛЬЦА к а г о. Умела ашукаць, падмануць каго. Гэтыя Соніны (дзеці) ўсе хітрыя. Як бачыш пагавораць, пагавораць, абрахуюцца, каго абвесці кругом пальца, а потым ходзяць па сяле i рагочуць як коні. Ст. Ce., Стаўб. p. Рас прышоў да нас цыган. Дай, кажа, сьвечку грамнічную. Наліў у шклянку вады, запаліў сьвечку, паставіў сьвечку — а во ўжо чэрві. Гэта, кажа, твае няпрыяцелі. А сам усе на куфар паглядая. Я дагадалася, што хоча кругом пальца абвесьці, абабраць нас хоча. Пр., Стаўб. р. . ■ АБ'ЕСЦІ (аб'ядаць, пааб'ядаць) ВУШЫ к а м у. Незадав. Моцна надакучыць, апрыкрыць каму. Вой, вой, йдзі ты пат халеру! За вечар аб'еў вушы, пляцеш абышто. Зал., Стаўб. р. Мая сваха ў Стараселі напуская жыўёла i мучыць жыўёлу. Карміць німа чым, а пакінула карову, цялушку, цяля, двоя сьвіней. А курэй, а качкі! А ўсе ш карміць трэба! Яны ёй аб'ядзяць вушы. Гр., Слуц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абесці, абеў, абядаць, абядзяць, аднбм, выбюся, паабядаць
18 👁
 ◀  / 321  ▶