Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
сватацца, хацеў ка мне ў прымы йсьці.- Гр., Слуц. p. Мая мама кожны дзень ходзіць жаць. Усе па дзьвёх ці па трох жнуць, а яны (мама) адным-адны жнуць, яны адныя жнуць i снапэ сама вяжуць i стаўляюць. Tyn., Ваўк. p. А гэты во стары, што да нас учора заходзіў, адзін дваром жыведь. Два разы жаніўся, дочка i сыны ё, а ён адзін жывець. Ляўк., Арш, р. Жывець адзін дваром. Дзяцей маленькіх распарадчыў, каго ў дзеддом, каго куды, жонку закапаў, i сам сабе хадзяін. Цілівізер купіў, i грошы ё, i сала сваё, жывець адзін дваром. Там жа. АДЗІН АДНАГО (другога) НЕ ПЕРАЦЯГНЕ. Асудж. Пра людзей з аднолькавымі характарамі, звычкамі. I сын добры, i сьвёкер добры, адзін аднаго не перацягне. Наравіць i аднаму трэба i другому дагоджваць. А што ты зробіш? Знай наравы да сьцяражы галавы. Гр., Слуц. р. Цябе набілі? Ня лесь, абудва добрыя, адзін другога ні перацягняця. Кае., Старадар. р. АДЗІН ДВАРОМ. Гл. АДЗІН-АДНЫМ (адна-адным, адно-адным, адным-адны). АДНЫМ-АДЗШ. АДЗІН (адна, адно) ПАД АДНЫМ. Адзін за другога меншы (пра дзяцей). Ядакоў у хаці многа (нас семіра было), адзін над адным, а зямлі мала, i тая — пясочак горкі, кам.еньні. Душыліся поліўкай, куляшом аржаным. Слав.,Тал. p. Дзеўкі, што грыбы, растуць адна пад адной. Ляўк., Арш. р. А ў Вясеі ў чалавека дзісяцера дзяцей, адно пад адным. Бярз па мяху хлеба на дзень — зьядзяць! Бяр., Слуц. р. АДЗІН ПА САБЕ. Адзінока, толькі адзін. Сына два ў Польшчу выехалі. I дачка там. А бацьке тут засталіся. Як прысталі сынэ, асобянно адзін, прыягджайця, тато, што вы там адзін па сабе жывяце? I як настаў, як настаў—.сабраліся яны ехаць. Пр., Стаўб. р. Што гэто вы, Сьцяпанавіч, ідзяце адзін па сабе? Cae., Стаўб. р. АДЗІН-РАЗАДЗІН (адна-разадна, адно-разадно). Гл. АДЗІН-АДНЕСЕНБКІ (адна-аднесенькая, адно-аднесенькае). АДЗІН У АДЗІН (адна ў адну, адно ў адно). Добрыя, роўныя якасцю, вартасцю, памерам. Сыны тры пры дому адзін у адзін, дык i яца разумная. Пажыла п адна, дык бы падурнела. Сав., Стаўб., р. У яго зубы ўсе роўнянькія, адзін у адзін. 3 шастога года, а зубы як у кавалера. Там жа. Купіла ўвосянь гурочкаў адзін у адзін да гэдыкія харошыя. Там жа. Бульба на іым загоне была адна ў адну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 321  ▶