Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
НОС ДОУП ў ка г о. Гл. СОВАЦЬ (усунуць; садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС куды, у што. НОС ДРАЦЬ п ер ад кім. Гл. ЗАДЗІРАЦЬ (драць) НОС (галаву) п е р а д кім. НОС ЗВАРОЧВАЕ. Гл. НОС ЗРЫВАЕ (зварочвае). НОС ЗРЫВАЕ (зварочвае). Грэбл. Вельмі неприемна пахне. Надвячоркам вывярнула цэлу бочку гуркоў, спорціліся, то нос зрывая i шкода працы. Сав., Стаўб. р. Я ўвайшла, прачыніла дзьверы, як даў дух, такі воздух ніхарошы, аш нос зварочвая, а божа, страх у хату зайсьці. Стаіць о така дзешка, там парася. Гр., Слуц. р. Цяпер у хатах хораша, чыста. А даўней зьбіраемса гуляць альбЬі ў чыю хату, то пакуль сьвіня перарадуюцца (кармілі па чарзе, кормныя i надворныя), ніякай гульні ні было. Куры усю зімачку патпечкам сядзелі. А смурот — ня вытрываць. Нос зварочвая. Там жа. НОС НЕ КАЗАЦЬ (не паказаць). Не ісці, не паказвацца, не бываць у каго. Што гэто ты сядзіш дома, а да х міне й носа ні пакажаш? Загневаўсё ці што? Сав., Стаўб. р. Дзяцько твой ні заходзіць, усё часу німа, усё у калхос i ў калхос, а да міне ужо й носа ні кажа. Там жа. Што парцізаны зь леёу немцам жаху давалі — страх! Яны (немцы) іх баяліся, у лес нават i носа ні казалі. В. В., Навагр. р. НОС НЕСЦІ. Гл. НЕСЦІ НОС.' НОС ПАДЦЕРЦІ ка му. Гл. ПАДЦЕРЦІ (уцерці) НОС к а м у. НОС СОВАЦЬ ку ды. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС ку ды, у што. НОС У НОС. Блізка (падысці, пад'ехаць). Учоро с савонскай сваячкай спаткалася, нос у нос сышліся, а не прывіталася. Веч., Стаўб. р. Паехалі ш Шашком у грыбэ. Ен ні любіць с кім зьбіраць, увесь дзень хадзіў адзін. А як выходзіў зь лесу, нос у нос зь ім сустрэліся, вот цікаво вышло. Сав., Стаўб. р. На базары сь Пятровічам спаткаўся, нос у нос сышліся, пагаманілі трохі, пастаялі. Хал., Стаўб. р. НОС УСАДЗЩЬ куды. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС ку ды, у што. НОС УСУІіУЦЬ ку ды, у што. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС ку ды, у што. НОС УТКНУЦЬ. Гл. СОВАЦЬ (усунуць, садзіць, усадзіць, уткнуць) НОС к у д ы, у ш т о
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падехаць
8 👁
 ◀  / 321  ▶