НОГІ ВЫЦЯГНУЦЬ. Гл. ВЫЦЯГНУЦЬ НОГІ. НОГІЗБІЦЬ. Гл. БІЦЬ (адбіць, набіць, паадбівадь) НОГІ. НОГІ НАБІЦЬ. Гл. БІЦЬ (адбіць, набіць, паадбіваць) НОГІ. НОГІ ПААДБІВАЦЬ. Гл. БІЦЬ (адбіць, набіць, паaAČiBaltb) НОГІ. НОГІ ПАВЫЦЯГВАЦЬ. Гл. ВЫЦЯГНУЦЬ НОГІ. НОГІ УНЕСЦІ. Выратавацца бегам, уцякаць. Схваціў матыку, як пагоніцца за мной. Чуць ногі ўнесла. Ульян., Сен. p. Толькі я дайшла да Карзінкі, гляджу, аш каля лесу сядэіць тры мушчыны: «Куды йдзеш?» Я думаю, што рабіць? A ім кажу: «Я іду к вам». А тады думаю — не, i як улупіла бехчы! Чуць ногі ўнесла. Ухе., Кр. р. Вялі, вялі яны гэтага быка. Гэты бык гэтага Ліксандра як пакаціў пат плот, як стаў біць! Куфайку парваў усю на ім. А Ляксей струсіў да наўцёкі. Ледзь ногі ўнёс. Кінуў Ліксандра ды наўцёкі. От было ім бык! Там жа. НОГ НЯМА. Сілы, мицунку няма ў нагах (пра маладыя істоты). Сядзі, маленькае, сядзі (на гусяня). У цябе ног німа шчэ. Выседзісься, тады будзеш бегаць. Бял., Лаг. p. НОГ ПАД САБОЙ НЕ ЧУЦЬ. Гл. НЕ ЧУЦЬ НОГ ПАД САБОЮ. Знач. 1. НОЖ НА КАМЕНЬ. Гл. КАСА (нож) НА КАМЕНЬ. НОС АДВАРОЧВАЦЬ. Гл. ВЯРНУЦЬ (адварочваць) НОС. НОСА КРУКАМ НЕ ДАСТАЦЬ к а м у. Гл. ПАЛКАЙ (крукам) НОСА НЕ ДАСТАЦЬ каму. НОСАМ КЛЯВАЦЬ. Гл. КЛЯВАЦЬ НОСАМ. НОСАМ КРУЦЩЬ. Дакар., незадав. Выказваць незадавальненне, ставіцца з пагардай да каго, адмаўляцца ад чаго, упірацца. Унучка кароў доіць, зарабляіць харашо. Шкода толькі, што ніяк ні знойдзіць сабе чалавека: была маладая, носам круціла, а ціпер пастарэла, на яе ніхто ні глядзіць. Слав., Тал. р. Аднэй бульбы япруку занесла, ці гэта ж ні можна есьці, дык ён, каб ён здох, яшчэ носам круціць. Н. Тур., Уш. p. Hi хоча Манька йсьці, я пыталася ўчора, нетто носам круціць, хто яе ведая. Жац., Стаўб. р. НОС ВЯРНУЦЬ. Гл. ВЯРНУЦЬ (адварочваць) НОС
Дадатковыя словы
мйцунку
31 👁