Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
НІ ХУХУ HI ДУХУ. Гл. HI ДУХУ HI СЛУХУ а д к а г о, пр а к а г о. НІЧОГА НІЧАГУСЕНЬКІ. Ані, зусім нічога. Яго бацька некалі так зьвёў гаспадарку, што не было нічога нічагусенькі. I да таго дайшло, што не было чым дроў атсекчы, хоць рукою сячы. Мы., Мает. р. Што ў яе ест? Адны вуглы стаяць, а ў хаці нічого нічагусенькі, дзяцей толькі поўна хата. Сав., Стаўб. p. A ў лесі яшчэ нічого нічигусенькі німа. Хадзіла-хадзіла, можа зь літроўку й назьбірала, a некія маленькія, зялёныя (ягады). Жац., Стаўб. p. HI ЧОРНАГА HI БЕЛАГА. HI ЧОРНА HI БЕЛА. Не абазвацца, не сказаць ні слова каму. 3 Адамчаю вот пасварыліся. То было й заходзіла калі i гаварыЛа: ці пазычыць чаго забяжыць, ці так прыдзя. A гэто йдзе па вуліцы — ні чорнаго ні белаго. Сав., Стаўб. p. Юзэфа прабегла кала плоту скорынько, а да міне ні чорнаго ві белаго. Чаго гэто яна так? Жац., Стаўб. р. Ен жы кылаціўсь кыля міне. Як забалею, ляжу, ён паедзіць у магазін, купи пячэньня, прынясець:" «Ешця, мама». А цяпер словачка ні пачуць. Во едзіць міма — ні чорно ні бело. Ліцв., Карм. p. HI ЦЭ HI БЭ. Непав. Анічога, зусім нічога (не ўмее, не разумее, не разбіраецца i г. д.). Яго дзеці тупыя, ні цэ ні бэ, а наш унучак добро вучыцца, учыцяле яго хваляць. Сав., Стаўб. p. Яна ў той музыцы ні цэ ні бэ, яшчэ гармонік купіў, будзя яна табе грань. Награя як кот наплача. Там жа. Той Адась ні цэ ні бэ ў гэтум дзеле, а ты яго клічаш капец рабіць. Раёў., Стаўб. p. НОП АДАБРАЛА к а м у. Не можа стаяць, хадзіць, перамяшчацца хто. «Як твая цешча кратаецца?» — «Добра. А ў бабы нешта ногі адабрала». Зам., Брасл. р. Ой, ні магу падняцца, ногі адабрало, седзячы. Сав., Стаўб. р. Ледзьве прывалаклася. Стамілася, ногі адаў брала, кап скарэй на печ паляжаць трохі. Жац., Стаўб. р. Вот нетто зрабіласё. Хадзіла, рабіла, а потым нешто ў нагах, ногі адабрало, баліць о тут о, ні магу хадзіць. Fop., Стаўб. р. Старая я, дзеткі,. ні магу хадзіць. Вот i да вас ледзьве прышла, адабрало ногі, хоць садзіся й плач. Хал., Стаўб. р. НОП АДБЩЬ. Гл. БЩЬ (адбіць, набіць, паадбіваць) НОП. НОП АДКШУЦЬ. Гл. АДКШУЦЬ НОП (хвост
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нічйгусенькі
7 👁
 ◀  / 321  ▶