Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
жменьку лісічак, сыраежак, бірвікоў няма. Ліцв., Карм, p. HI РУК HI НОГ НЕ ЧУЦЬ. Гл. НЕ ЧУЦЬ HI РУК HI НОГ. HI СВЕТ HI ЗАРА. Вельмі рана, на досвітку. Паўскручываюцца ні сьвет ні зара й січас жа кароў пруць у поле. H. Тур.,, Уш. p. I ўстала ні сьвет ні зара, але пакуль дасі сьвіням, курам,, гаршкі адмыяш, сьнеданьнё якоё зробіш, то й пазнавато. Сав., Стаўб. р. Пабудзіла яго (сына) ні сьвет ні зара, яшчэ i ў Высодкаго агню ні было. Сабраўсё i яшчэ цямнавато паехаў у лес. Жац., Стаўб. р. HI СЛУХУ HI ДУХУ ад к а г о, п р а к а г о. r Гл. HI ДУХУ HI СЛУХУ а д на г о, пр а к а г о. HI У ПЯЦЬ HI У ДЗЕСЯЦЬ. Кепска, не так як трэба, як хацелася б. Калі адрэжу, на сукенку ні хваціць, а на кофтачку — замного, купіў ты ні ў пядь ні ў дзесяць. Сав., Стаўб. р. Добро было п паехаць у Mip. Кажуць, што сьвіня танныя: Але праспала, калхозная машына даўно пашла, а браць фурманку — навозісься с канём. Усё нек палучаяцда ні ў пядь ні ў дзесяць. Жац., Стаўб. р. Вот ты зрабіў ні ў пяць_ ні ў дзесяць. Кап ты прыехаў у пятдіцу, то аблажылі п гэты хлявушок, а то ўжо хай сабе.стаіць ніабложаны. Сав., Стаўб. p. Hi ведаю, што й рабіць c тым мадяр'ялам, што ты прывёс на фіранкі. На ўсю шырыню — замного будзя, a разразаць папалам — вуско. Вот нек, хто яго ведая, ні ў пяць ні ў дзесяць палучаяцда, i што ты тут скажаш. Там жа. HI УЦЯЦЬ HI УЗЯЦЬ. Пуста, няма нічога. Цяпер добро зьбіраюць каравай, усе дзяцьке, увесь рот скіня. Цяйер то ні то, што наш Эдзік жаніўсё. Бяднота была, ні ўцяць ні ўзяць. А цяпер наскідаюць, што як панесьці. Сав., Стаўб. р. Прышлі дзеткі маленькія да міне, а ў Miне ні ўцяць ні ўзяць. Hi цукеркаў, ні пячэння ніякаго. Аж брытко стало. Давай частаваць сухімі вішанькамі. Гор., Стаўб. p. Прыехалі мае зь Мінска, a ў мяне ні ўцяць ні ўзяць. А божачко, на стрл німа чаго падаць зьесьці, вот нек згалело. Якрас такая пара, што нічого німа. А на тоё сало й глядзець ні хочуць, вот каб вяччынкі ім. Сав., Стаўб, p. А я кажу, што вы, людзі! На адзін рас людзей пасадзіць, дак гэтай жарою парася зводзіць. Ці ў вас. німа ні ўдяць ні ўзяць? Там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мадярялам, сукенкў, шбк
8 👁
 ◀  / 321  ▶