шы высмаглі, вады кіпячонае німа ні каплі. Там жа. Я дак дзяцей жалела, a мяне дзеці ні жалеюць, ні капкі не жалеюць. Ліцв., Карм. p. Думала, вазьму якую чарачку, нешто пад грудзьмі стаіць, дак няма, ні капялькі ні пакінуў, усю (гарэлку) выцадзіў. Хал., Стаўб. p. Ідзі ты, Ірачка, прынясі якое вядзерци вады, у хаці нанач ні капялькі.німа. Гор., Стаўб. р. Вечарам сьвет прапаў, то пащла да Mapyci г'азы пазычыць. A ў тоі Mapyci ні каплі німа. Поначы спаць легла. Сав., Стаўб. p. HI НА ВОЛАС. Зуеім не, ніколькі. I што з гэтымі rar ловамі рабіць? Гэту ноч трохі спала, а тую ні на волас. Гр., Слу%. p. I што ёй (назе) за перун! Мала, шта баліць у гэтым гібяжы (на згібе ступні i лыткі),' дак ашчэ сьверб — ні вытрымаць. Усю ноч ні на волас ні заснула. Там жа. Хацела прылехчы, паспаць, але -нека парнась у хаця, духата, ні на волас ні заснула. Можа дош (дождж) пойдзя. Бяр., Слуц. р. HI НА ВОЧЫ. HI НА ДУХ. Не хадець бачыцца, сустракацца; быць у Дрэнных адносінах з кім. У нас сусетка зь нявесткаю кепско жыве. Нявестка сьвякроў ні на вочы. Што там У іх,— нівядомо. Сав., Стаўб. р. Як прыедуць бацьке — ці яна, ці ён,— тады Аксанка бабуню ні на вочы, будзя раўці, пакуль ні наМожацца -свайго, разбэшчаная страшно дзеўчынка. Там жа. Ен жа такі спакойны хлопец, а гэто што зь ім зрабіласё! Нікого.ні на вочы, б'ецца, крычыць, праганяя с хаты. Гор., Стаўб. р. Адасіха с Петрусіхай ні на вочы. Ужо з год ні гавораць, а мушчыны хоць бы што, як i трэба жывуць. Жац., Стаўб. р. Гляджу, аж кала Еўкі Аптось Калашонак ходзя. Я падышоў да іх. МаяПЕўка рада, што я падышоў, а с тым ні на дух. Гай., Лаг. р. HI НАГОЮ. Не хадзіць, не ездзіць, не бываць у каго, дзе! Раса сёня велька, яна чэраз абед будзя стаяць. Паглядзі, аш капая зь вішань. У лес сёня ні нагою, адно абрасіцца. Сав., Стаўб. р. Я да сваёй сусеткі ні нагою. Як яна, так i я. Жац., Стаўб. р. Як ён там жыве, гэты чалавек. Адзін як воўк, ніхто да яго ні нагою. Тор., Стаўб. р. Бронішча с Пятроўёкаю кумы, Бронісь дзеці хрысьціў, а Бронішча да Пятроўскіх ні нагой — ганаровая. Там жа. НІ ПАПУ HI ПАПОВАИ НАИМ1ЧЦЫ. Мала, ня; значная колькасць. Грыбоў набралі ні папу ні паповай найміццы. Німа грыбоў. Хадзіл'а аш пад Гал, знайшла
Дадатковыя словы
бецца, вядзерцй, газы, кўмы, хадзіла
6 👁