Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
памерла, мусіць. Сав., Стаўб. p. Ого, прыйдзя яна цяпер! Абівала парогі, як ты ёй патрэбна была, а цяпер німа ні слуху ш духу. Але калі заявіцца; то я ёй скажу, ото скаж у.Веч., Стаўб. р. Паехаў яшчэ ўвосянь, i ні слуху н i духу, ні піша. Hi ведаю, можа й добро жыве. Гор., Стаўб. р. Мае братэ як павыяжджалі ў Польшч, то ні духу нi слуху. Там жа. Як скруціўся ў той Сальск, дак ні хуху ні духу. I пісьма ні піша. Там жа. HI ЗА ШТО HI ПРА ШТО. Так сабе, беспадстаўна, бездайпрычыны. Сама я не чула, на работу ж не хаджу, але сусетка на рабоце чула й мне раніцай правіла (гаварыла), што ні за што ні пра што зганьбіў маладзіцу. Язн., Вы. р. Твой сусед ні за што ні пра што пастрадаў. Ён жа ні вінаваты, дальбох, ні вінаваты. Людзі ўдалі. Гор., Стаўб. p. HI 3 ВОКА НЕ СПУСКАЦЬ к а го. Гл. НЕ СПУСКАЦЬ 3 ВАЧЭЙ (з воч) к а го. HI3KI НА ВОЧЫ. Блізарукі, недабачвае хто. Завяліся бабы сварыцца, дак прагаварвалі (упікалі) ёй гэту сьлепату, што нізкая на вочы. Пр., Стаўб. р. Пятрухін нідабачвая, ніскі на вочы; Сав., Стаўб. р. Жонка Стасява вельмо хароша кабета: i прывітаяцца, i пагаворыць са мною. Толькі нешто нідабачвая, нізкая на вочы. Там жа. HI КАЛА HI ДВАРА (ні плота ні азярода). Нічога няма, не засталося. Як яны там жывуць, паглядзелі п. Кругом поле, ні кала ні двара, але хай даюць сабе рады, бо маладыя ж, здаровыя. Мач., Бабр. р. Прыехаў дамоў, ні кала ні двара, усё спалена, усё разбурана, няма дзе й прыхінуцца. Даўг., Віл. р. Вярнуліся с парцізанаў — ні кала ні двара. 3 Багушэўска на сабе сімяно (насенне) насілі, валачэш трыццаць вёрст дамоў, прыходзілася пярэць, каб зямлю засеіць. Слав., Тал., р. Прыехалі на футар — ні кала ні двара. Усё трэба было нажываць самім. Ото пагаравалі, ото памэнчыліся, пакуль трохі паўсталі на ногі. Жац., Стаўб. р. Неміц з нас апошнюю рубаху свдраў, пупаліў, разарыў. Hi кала ні двара ні 'сталося. Ляўк., Арш. p. Восяняй здабыліся мы дамоў, а дома ўжо ні было ні кала ні двара, ні плота ні азярода, нічого на сьвеця ні было, ні адной парканіны ні асталося. Сів., Вал. p. HI КАПЛІ (ні капелькі, ні капкі). Зусім няма, ніяк німа. Эта ж думаць, выцадзілі ўвесь кампот, ні капкі ні асталоса. Німа чым лякарства запіць. Гр., Слуц. p. Гру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 321  ▶