Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
ні адрьігу, здурнела баба. Каб іна, кажыць, саўсім ні вярнулася, я ш ба па-новаму зажыў ба. Ляўк., Apui. p. HI ВОН. Ніяк немагчыма; (выйсці). У вёсцы восяньню хлюпота, балаціна, без г'умовых ботаў c хаты ні вон. Сав., Стаўб. p. На дварэ такая сьлякаць, што с хаты ні вон. Як ты, маладзіда, заедзяш дамоў? Там жа. Сёньня марос-марос! Каб ні скаціна, ні еш, ні пі i с хаты ні вон. Там жа. Жарты, два месяцы марос. Мароз лопня, мяцеліца сходзіцца, што с хаты ні вон. I цэла зіма так. Там жа. HI ДА РОТУ. Рашуч. Ані, зусім, ніколькі. Натта ж нідобра, што сын есьці абы-што ні можа. Скваркі ні да роту. Масла прывезьлі кіло тры, ён ні да роту. Кунпяк я ўжо абрэзала да палавіны, а ён ні да роту,— усё каб лаг'одачкі. Каг., Лід. р. HI ДА ТАНЦА HI ДА РУЖАНЦА. Іран., незадав. Hi на што не здатны, нічога не ўмее. Інны на вучобу сьпеціяліст, інны вязаць, а інны ні да танца ні да ружанца (з польск. roźaniec). Пр., Стаўб. р. Бацько купіў гармонік — грай. То ні хачу. У школі рыпала на мандаліні, таксама кінула, вучыцца тожа ні хачу— ні да танца, ні да ружанца, вот якая яна. Сав., Стаўб. р. HI ДО ЗУБУ. Рашуч. Ані, ніяк, ніколечкі. У нас тут адзін паехаў у сватэ да дзеўчыны, Валя завецца; такая чарнамазенькая. Ну прыехалі, селі за стол, ён утаіўся, дажа ні до зубу: «Не, не, ні п'ю, ні застаўляйця». Пашла ш тая Валя замуш, а ён адразу стаў фокусы паказваць: нап'ецца, бузіць, б'ецца, усіх паразганяя. Сав., Стаўб. р. HI ДОМА HI ЗАМУЖАМ. Аказацца ў няпэўным становішчы, адчуваць няпэўнасць у жыцці. Пайду я лучшы ў брыгаду робіць, надаела мне гэта няпэўнасць — ні дома ні замужам. Н. Тур., Уш. р. Пашла замунт за неко (нейкага) с Покрашава, пажылі трохі i разышліса. Пашла другі рас у Лучнікі. Там бы ўжэ й жыла, дак такі апівуда (п'яніца) папаўса, што пасьленьню капейку прапіваў.Жшула й таго, прыехала к мацяры. I цяпер ні дома ні замужам. Дзёвачка есь. Гр., Слуц. p. HI ДУХУ HI СЛУХУ а д к а г о, п р а ка г о. HI ХУХУ HI ДУХУ. Ніякіх звестак пра каго, ад каго (няма, не было). Мой учора павінен быў прыехаць з гасьцей, а ўжэ й сёньня зара сонца сядзе, ад яго ні духу ні слуху. Няс., Навагр. р. Німа ат сястры ні слуху нi духу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, гумовых, лагодачкі, напецца, пяніца
5 👁
 ◀  / 321  ▶